Вось такая агітацыя ў Данецку па тэлебачаньні #ukrainevotes http://t.co/qyqDdzD3Su
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Юлія Цімашэнка прагаласавала ў Днепрапятроўску
Кандыдат на прэзыдэнта Ўкраіны Юлія Цімашэнка прагаласавала ў родным Днепрапятроўску.
Пасьля галасаваньня яна заявіла, што Ўкраіне, каб забясьпечыць сваю бясьпеку патрэбна бліжэйшым часам правесьці рэфэрэндум аб далучэньні да НАТО.
У Данецку выбарчыя ўчасткі зачыненыя. Людзі абураюцца, хочуць прагаласаваць #UkraineVotes http://t.co/n5zrHCvoJX
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Патрыярх Філарэт хоча прэзыдэнта ў першым туры
Прадстаяцель УПЦ патрыярх Філярэт адным зь першых прагаласаваў на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.Ён выказаў спадзеў, што ўкраінцы выберуць сабе прэзыдэнта ў першым туры, перадае тэлеканал «1+1».
Выбары на Данбасе. Мапа #ukrainevotes http://t.co/S72jiqLuzV
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Стэфан Эрыксан назірае за выбарамі ў Адэсе
Былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан накіраваны ў якасьці міжнароднага назіральніка ў Адэсу.
Ён засьведчыў, што выбары ў горадзе пачаліся, але ад камэнтароў для Свабоды ветліва адмовіўся.
Сёньня выбіраюць прэзыдэнта Ўкраіны. А за каго б вы прагаласавалі? #ukrainevotes https://t.co/WPkM0FrbCs
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
На Данеччыне баевікі нападаюць на выбарчыя ўчасткі
Прадстаўнікі «Данецкай народнай рэспублікі», якую Генпракуратура Ўкраіны прызнала тэрарыстычнай арганізацыяй, блякуюць працу ўчастковых камісій у дзень выбараў.
Гарачыя выбары ва #ukraine - гарачыя дні і для Беларусі. Сочым за ўсімі падзеямі #UkraineVotes http://t.co/L98cbaXuZ0 http://t.co/hGemfBG9m3
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
Выбіраюць украінскага прэзыдэнта. Фінальны акорд дэмакратычнай перамогі Майдану. #UkraineVotes http://t.co/iRPLWuEyCx http://t.co/k9RDYFinLL
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.5.2014
У Данецкай вобласьці адкрыліся 308 выбарчых участкаў з 2430
Як паведамляе прэсавая служба Данецкай абласной адміністрацыі, «па стане на 8.45 галасаваньне пачалося на 308 участках з 2430. Аднак збор інфармацыі яшчэ працягваецца».Чарнігаў: голас кожнага — вырашальны
Пра ўпадабаньні ўкраінскіх выбарцаў рэпартаж з Чарнігава карэспандэнта Свабоды.
У Херсоне выбаркам закідалі «кактэйлямі Молатава»
Невядомыя 25 траўня каля 0:15 закідалі «кактэйлямі Молатава» выбарчы ўчастак у Херсоне, паведамляе Украінская праўда.
Міліцыя апэратыўна пагасіла пажар. З самай раніцы працаўнікі школы ліквідуюць наступствы. Зрабілі касмэтычны рамонт. Інцыдэнт не паўплывае на правядзеньне выбараў.
Выбарчыя ўчасткі ў Данецку і Горлаўцы зачыненыя
Як паведамляе сайт Новости Донбасса, па стану на 8 гадзін выбарчыя ўчасткі ў Данецку і Горлаўцы не адчыніліся. Ці тычыцца гэта ўсіх участкаў — не паведамляецца.Жыхары Крыма будуць галасаваць у Херсонскай і Мікалаеўскай абласьцях
Жыхары акупаванага Расеяй Крыма ня змогуць прагаласаваць на выбарах прэзыдэнта ў сябе дома.Улады Украіны надалі ім магчымасьць прагаласаваць на бліжэйшых да іх участках у суседніх абласьцях — Херсонскай і Мікалаеўскай.
6 тысяч жыхароў Крыма дзеля гэтага ўжо зрабілі адпаведную рэгістрацыю.
У Марыюпалі 13 выбарчых участкаў не адкрыліся
У 8 гадзін не ўсе выбарчыя ўчасткі Марыюпаля адкрыліся. У 59 пакуль не пачалі працу 10 участковых камісій — ім проста ня выдалі бюлетэні.
У 58 выбарчай акрузе не працуюць 3 участковыя камісіі. Прычына — з-за недахопу людзей там камісіі не сфармаваныя, паведамляе мясцовы сайт.
Выбарчыя ўчасткі адчыніліся
Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 8.00 да 20.00.Амаль 80 % выбаршчыкаў гатовыя прыняць удзел у галасаваньні 25 траўня. Такія вынікі агульнанацыянальнага апытаньня, праведзенага фондам «Дэмакратычныя ініцыятывы імя Ілька Кучарыва» сумесна з цэнтрам імя Разумкова з 14 па 18 траўня.
За мяжой на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны будуць галасаваць 400 тысяч украінцаў.
Вайскоўцы ўзброеных сіл Украіны прагаласуюць на звычайных участках, а для міратворцаў створаны дадатковыя замежныя ўчасткі для галасаваньня.
У Камітэце выбаршчыкаў Украіны прагназуюць, што ў дзень галасаваньня могуць не адкрыцца каля 5% выбарчых участкаў, калі сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны ня зьменіцца.