Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны экзіт-пол: Парашэнка перамагае ў першым туры (ЖЫВЫ БЛОГ)

25 траўня ва Ўкраіне адбываюцца пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Яўка высокая за выключэньнем акупаванага Крыма і Данбаса, дзе дзейнічаюць узброеныя баевікі.

08:29 25.5.2014

АБСЭ ня будзе назіраць у Данбасе

АБСЭ па ўсёй верагоднасьці не накіруе ў дзень выбараў ва Ўкраіне сваіх назіральнікаў ва ўсходнія рэгіёны краіны ў сувязі з небясьпечнай абстаноўкай у Данецкай і Луганскай абласьцях, паведамляе Reuters.

Маніторынгавая місія АБСЭ на выбарах ва Ўкраіне налічвае каля тысячы чалавек. Вынікі яе назіраньня будуць агучаныя ў панядзелак па абедзе.
08:27 25.5.2014

Захопленага кіраўніка выбарчай камісіі баевікі «ДНР» адпусьцілі

Чатыры гадзіны ў Мар’інцы на Данеччыне тэрарысты ўтрымлівалі ў закладніках кіраўніка акруговай выбарчай камісіі № 60 Уладзімера Палякова.

Пра гэта паведамляе 5 канал са спасылкай на Камітэт выбаршчыкаў Украіны.

Палякова запалохвалі і пагражалі яму, намагаючыся сарваць працу выбарчай камісіі.

Сэпаратысты ўзялі ўсю дакумэнтацыю, вынесьлі на вуліцу і спалілі. А Палякова ўзялі ў закладнікі і зьехалі ў невядомым кірунку. Яго месцазнаходжаньне было невядома, але пасьля тэрарысты яго адпусьцілі.

Палякову пагражалі, казалі, што выбары на тэрыторыі Данецкай народнай рэспублікі незаконныя і камісія займаецца злачыннай дзейнасьцю. Захопнікі пагражалі яму таксама фізычным зьнішчэньнем.
08:20 25.5.2014

Выбары ў Данбасе нажыва

08:10 25.5.2014
25 траўня ва Ўкраіне адбываюцца пазачарговыя выбары прэзыдэнта, якія праходзяць пад ціскам дывэрсантаў з Расеі і ўзброеных сэпаратыстаў у Данецкай і Луганскай абласьцях.
Галасаваньне адбываецца з 8 раніцы да 8 вечара. У бюлетэні для галасаваньня ўнесеныя прозьвішчы 21 кандыдата. 6 зь іх заявілі, што здымаюцца з выбарчай гонкі, але зрабілі гэта ўжо пасьля вызначанага законам тэрміну адмовы ад удзелу ў выбарах.

Выбары прызначаныя ў сувязі з адхіленьнем ад пасады былога прэзыдэнта Віктара Януковіча, які 21 лютага ўцёк з Украіны ў Расею на хвалі масавых пратэстаў супраць адмовы ад эўрапейскай інтэграцыі і масавых ахвяр у Кіеве.

Расея не прызнала адхіленьне Януковіча ад улады, анэксавала Аўтаномную Рэспубліку Крым.

З Расеі ва Ўкраіну прыбылі ўзброеныя дывэрсанты, якім удалося распаліць сэпаратысцкі рух у Данецкай і Луганскай абласьцях. У гэтым рэгіёне ўлада абвясьціла Антытэрарыстычную апэрацыю, у супрацьстаяньні ўжо шмат ахвяр з абодвух бакоў.

Выбары ў большасьці акруг Луганскай і Данецкай абласьцях пад пагрозай зрыву.

Лідэрамі прэзыдэнцкай гонкі сацыёлягі лічаць бізнэсоўца Пятра Парашэнку і экс-прэм’ера Юлію Цімашэнку.

Адначасова ў Кіеве, Адэсе і некаторых іншых гарадах праводзяць выбары мэраў.
08:01 25.5.2014

Жывы блог: Украіна перад выбарамі. Дзень цішыні

XS
SM
MD
LG