Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахову забясьпечаць толькі для сямі акруговых камісій на Данеччыне і для дзьвюх на Луганшчыне


Прарасейскі сэпаратыст са скрынкамі для галасаваньня, захопленымі ў адным з выбарчых участкаў у Данецку.
Прарасейскі сэпаратыст са скрынкамі для галасаваньня, захопленымі ў адным з выбарчых участкаў у Данецку.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, такая інфармацыя была агучана падчас сёньняшняга пасяджэньня ЦВК, на якім заслухана інфармацыя намесьніка міністра ўнутраных спраў Украіны Сяргея Яравых аб стане забесьпячэньня аховы памяшканьняў АВК і УВК у Луганскай і Данецкай абласьцях.

Як адзначыў намесьнік міністра, рашэньне па ахове грамадзкага парадку ў гэтых абласьцях будзе забясьпечвацца зыходзячы з сытуацыі, якая «будзе складацца ў рэальным часе».

Паводле яго, сёньня бясьпеку падчас выбараў нельга гарантаваць у гарадах Славянск, Чырвоны Ліман, Краматорск, Дружкоўка , Арцёмаўск, Горлаўка, Антрацыт, Ровенькі і іншых гарадах.

«З мэтай спыненьня дзейнасьці незаконных узброеных фармаваньняў праваахоўнымі органамі праводзяцца антытэрарыстычныя апэрацыі. МУС ужывае ўсе неабходныя захады па забесьпячэньні бясьпекі грамадзян і іх бесьперашкоднага волевыяўленьня», — дадаў ён, адзначыўшы, што МУС спрабуе кантраляваць сытуацыю, якая сёньня склалася ў Данецку, і забясьпечыць парадак, у тым ліку і падчас выбараў.

Член ЦВК Аляксандар Шэлест адзначыў , што праваахоўнікі забясьпечылі ахову толькі 7 АВК з 22 створаных у Данецкай вобласьці. У сваю чаргу намесьнік міністра адзначыў, што сіламі праваахоўнікаў у Данецкай вобласьці будзе забясьпечаны парадак на тых участках, якія будуць адкрыты і будуць працаваць. «Хачу падкрэсьліць, што на сёньня забясьпечыць парадак на ўсіх у нас проста няма магчымасьці, зыходзячы з разьліку сіл і сродкаў, якія ёсьць на сёньня ў Данецкай вобласьці... Але МУС будзе рабіць усё магчымае для таго, каб забясьпечыць правапарадак тымі сіламі, якія на сёньня ёсьць у Данецкай вобласьці», — сказаў ён.

У сваю чаргу старшыня ЦВК Міхаіл Ахендоўскі зьвярнуўся з просьбай, каб міліцыя забясьпечыла неадкладнае рэагаваньне на ўсе выклікі на нумар 102 ад усіх членаў УВК і АВК.

«Мы гаварылі пра тое, што 7 АВК у Данецкай вобласьці забясьпечаны аховай. Гэтага недастаткова. Калі ёсьць магчымасьць ужыць дадатковыя захады бясьпекі па ахове АВК і УВК у Луганскай і Данецкай абласьцях, ніводзін з такіх захадаў ня будзе лішні. У Луганскай вобласьці сытуацыя больш складаная. Там, хутчэй за ўсё, будзе арганізавана галасаваньне толькі ў дзьвюх выбарчых акругах», — сказаў старшыня камісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG