Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 траўня: Дзень памяці Марціна Хайдэгера


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У судзе Першамайскага раёну Менску будзе абвешчаны прысуд у дачыненьні да былога дырэктара кандытарскай фабрыкі «Слодыч» Тацяны Селіх. Суд над Тацянай Селіх пачаўся 28 красавіка. Сьледзтва выявіла, што дырэктар фабрыкі распарадзілася набыць за кошт прадпрыемства ў камэрцыйнай фірме спэцыяльнае абсталяваньне для падслухоўваньня і гуказапісу ды ўсталяваць яго ў службовых памяшканьнях. Уся інфармацыя пра размовы супрацоўнікаў акумулявалася на кампутары кіраўніка, што зьяўлялася парушэньнем таямніцы тэлефонных і іншых размоваў. Ахвярамі праслухоўваньня, паводле сьледзтва, сталі больш за 35 супрацоўнікаў фабрыкі.

У Бэрліне прадстаўнікі Расеі, Украіны і Эўразьвязу сустракаюцца на газавых перамовах.

26 траўня – Дзень незалежнасьці Грузіі.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1926 – пачатак дзейнасьці літаратурнага аб’яднаньня «Ўзвышша».

1926 – заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Вільні.

1991 – у Менску ўтварылася Міжнародная асацыяцыя беларусістаў. Асацыяцыя зьяўляецца грамадзкім навуковым і культурна-асьветніцкім аб’яднаньнем, якое яднае дасьледчыкаў у галіне сацыяльных і гуманітарных навук, выкладчыкаў, дзеячоў культуры і асьветы, перакладчыкаў розных краін сьвету, якія дасьледуюць культурна-гістарычную спадчыну і сучаснае разьвіцьцё беларускага народу, іншых народаў Беларусі, спрыяюць пашырэньню і папулярызацыі ведаў пра Беларусь.

У гэты дзень нарадзіліся:

1909 – Часлаў Ханяўка, беларускі грамадзкі дзяяч.

1926 – Майлс Дэйвіс, амэрыканскі джазавы трубач.

У гэты дзень памерлі:

1339 – Альдона, польская каралева, жонка караля Казіміра ІІІ, дачка вялікага князя літоўскага Гедыміна.

1863 – Генрых Дмахоўскі, беларускі скульптар.

1879 – Мікіта Гарбачэўскі, беларускі вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і пэдагог.

1976 – Марцін Хайдэгер, нямецкі філёзаф.

1977 – Янка Пачопка, беларускі паэт і фальклярыст.

1994 – Леў Голуб, савецкі беларускі кінарэжысэр і сцэнарыст.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Сапраўды, самалёты і радыёпрымачы належаць цяпер да ліку бліжэйшых рэчаў, але калі мы думаем пра апошнія рэчы, мы згадваем іншае. Апошнія рэчы – гэта Сьмерць і Суд».

Марцін Хайдэгер
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG