Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзень радыё» аб’яднае Захад і Ўсход у клюбе Re:Public


23-га траўня на вялікім канцэрце у клюбе Re:public сыграюць live-гурты Беларусі. Радыё Свабода разыграе на канцэрце фірмовыя падарункі.

Эўрарадыё традыцыйна адзначае Дзень радыё рок-канцэртам! Захад Беларусі прадставяць гурты зь Берасьцейшчыны ― :B:N: (Бяроза) і Sciana (Берасьце), а Ўсход ― магілёўцы Akute і Nizkiz. Для захаваньня геаграфічнага балянсу, настрой імпрэзе задасьць малады менскі гурт «Тлушч».

Akute і Sciana рыхтуюцца прадставіць новыя праграмы. Гурты :B:N: і Nizkiz акурат працуюць над новымі кружэлкамі ды прадставяць па некалькі сьвежых песень. Падчас музычнай прэміі Эўрарадыё «Даём рады-2013» гурт Nizkiz быў адзначаны за найлепшы сынгл («Гуантанама»). Па выніках «Даём рады-2012» Akute сталі «Гуртом году» і атрымалі ўзнагароду за «Альбом году». У тым жа годзе бярозаўскі гурт :B:N: выйшаў у лідэры па спампоўках альбому «Крок за крокам».

Пачатак канцэрту ў 18:00. Квіткі можна набыць у клюбе Re:public, у пераходзе на плошчы Якуба Коласа, у ГЦ «Купалаўскі» ці ГЦ «Рыга».

Радыё Свабода далучаецца да інфармацыйных партнэраў праекту і абяцае разыграць сярод гасьцей фірмовыя саколкі і флэшкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG