Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна хоча прадставіць у ААН доказы супраць Расеі


Арсені Яцанюк
Арсені Яцанюк

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк заклікаў тэрмінова сабраць пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН.

Наведваючы вайсковую частку недалёка ад Кіева, Яцанюк заявіў, што ўкраінская ўлада заклікае тэрмінова сабраць Раду бясьпекі ААН з нагоды сытуацыі ў дзяржаве, паведамляе УНІАН.

«Мы зьвяртаемся да нашых партнэраў у Радзе Бясьпекі ААН, каб тэрмінова склікаць пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН. Мы прадставім доказы таго, што менавіта з расейскага боку ажыцьцяўляюцца спробы эскаляцыі канфлікту, кровапраліцьця, захоп украінскіх пагранічных заставаў, беспасьпяховых захопаў і зрыву прэзыдэнцкіх выбараў», — адзначыў прэм’ер-міністар Украіны.

Ён нагадаў, што сёньня ноччу тэрарысты з Расеі зьдзейсьнілі ўжо чацьвёртую спробу прарвацца празь дзяржаўную мяжу Ўкраіны:

«Менавіта з боку Расейскай Фэдэрацыі тры „КамАЗы“ ў эскорце аўтамабіля „Ніва“ спрабавалі прарваць дзяржаўную мяжу Ўкраіны. Украінскія памежнікі адбілі спробу і неадкладна зьвярнуліся ў Фэдэральную памежную службу Расеі з патрабаваньнем забясьпечыць парадак з расейскага боку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG