Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада прыняла «Мэмарандум міру і згоды»


Вярхоўная рад, ілюстрацыйнае фота
Вярхоўная рад, ілюстрацыйнае фота

Сярод іншага мэмарандум гарантуе канстытуцыйнае замацаваньне статусу рускай мовы і моў нацыянальных меншасьцяў у месцах іх кампактнага пражываньня.

Таксама гарантуецца неадкладнае правядзеньне канстытуцыйнай рэформы, у аснове якой будзе прынцып дэцэнтралізацыі ўлады.

Дэпутаты падтрымалі вяртаньне вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай апэрацыі, у месцы іх пастаяннай дысьлякацыі пры ўмове вызваленьня закладнікаў і захопленых адміністрацыйных будынкаў і складаньня зброі незаконна створанымі ўзброенымі фармаваньнямі.

Таксама парлямэнт гарантаваў амністыю ўдзельнікам акцый пратэсту пры ўмове, калі яны спыняць супрацьстаяньне, акрамя людзей, якія ўчынілі асабліва цяжкія злачынствы.

Рада таксама абавязалася прыняць закон аб мясцовых рэфэрэндумах, правесьці шырокамаштабную судовую рэформу і рэформу праваахоўных органаў, а таксама стварыць нацыянальны антыкарупцыйны орган.

За адпаведны праект пастановы прагаласавалі 252 дэпутаты ўкраінскага парлямэнту. Не падтрымалі гэты дакумэнт прадстаўнікі фракцый «Свабода» і Кампартыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG