Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клюшкі і хакейныя швэдры перадаюць на аўкцыён


Хакейная каманда Германіі перадае хакейныя швэдры для аўкцыёну прадстаўніку Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі Жану Іў Бушардзі
Хакейная каманда Германіі перадае хакейныя швэдры для аўкцыёну прадстаўніку Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі Жану Іў Бушардзі

Паводле ініцыятывы Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па правах уцекачоў у Беларусі ў Менску 9 чэрвеня пройдзе дабрачынны аўкцыён «Зоркі чэмпіянату сьвету па хакеі — дзецям уцекачоў».

Як апавялі карэспандэнту Свабоды яго арганізатары, каманды, якія бяруць удзел у чэмпіянаце па хакеі, падпісваюць і перадаюць для гэтага аўкцыёну хакейныя швэдры, клюшкі ды іншыя рэчы. Чакаецца, што ў аўкцыёне возьмуць удзел беларускія кампаніі й прыватныя асобы. На сабраныя грошы будзе аказана адрасная дапамога ўцекачам у Беларусі.

Арганізатары адзначаюць, што «каманды адклікаюцца вельмі цёпла і практычна ўсе возьмуць удзел у аўкцыёне».
XS
SM
MD
LG