Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 траўня: «Свабодны фэст» у Менску; Дзень культурнай разнастайнасьці


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У клюбе «Re:Public» адбудзецца «Свабодны фэст». З нагоды 60-х угодкаў Радыё Свабода дорыць прыхільнікам беларускага року вялікую сьвяточную імпрэзу з удзелам маладых і ўжо добра вядомых беларускамоўных гуртоў. Хэдлайнэрам фэстывалю стане легендарны беларускі гурт «Крама», таксама выступяць Пётар Клюеў Band, гурты «Hurma», «Haina», «Recha», «Leibonik» і Сяргей Башлыкевіч. Уваход на «Свабодны фэст» бясплатны. Пачатак у 18.00. Першыя 50 чалавек, якія прыйдуць да пачатку імпрэзы, атрымаюць фірмовыя саколкі, флэшкі ці іншыя падарункі ад Радыё Свабода.

Сьвяткаваньне 70-х угодкаў спэктаклю «Паўлінка» ў Купалаўскім тэатры. Пачатак у 17.00.

У Дзіцячай бібліятэцы №2 у Менску (вул. Кузьмы Чорнага, 10) адбудзецца прэзэнтацыя новых кніг з сэрыі «Невядомая гісторыя»: 1) Вітаўт Чаропка, «Геркулес, Руды і Пярун: Радзівілы-пераможцы»; 2) Анатоль Тарас «Ворша, 8 верасьня 1514 году». Пачатак у 17.00.

21 траўня – Сусьветны дзень культурнай разнастайнасьці. Адзначаецца на прапанову Генэральнай Асамблеі ААН з 2003 году. Гэтага дня прапануецца пачытаць кнігу іншамоўнага аўтара ці паслухаць музыку кампазытара іншай краіны, паклікаць у госьці суседа іншай рэлігіі ці нацыянальнасьці. У Беларусі можна адзначыць гэты дзень, пачытаўшы кніжку па-беларуску або запрасіўшы ў госьці сябра, які размаўляе па-беларуску.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1674 – шляхта выбірае Яна Сабескага каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага.

1794 – загадам Тадэвуша Касьцюшкі ўтворана Вышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай – вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстаньня 1794 году.

1804 – у Парыжы адкрыліся могілкі Пэр-Лашэз.

1864 – Расея абвяшчае канец расейска-чаркескай вайны, у выніку якой шмат чаркесаў пакінула свой паняволены край. 21 траўня адзначаецца сярод чаркесаў як Дзень жалобы.

1904 – заснаваная Міжнародная фэдэрацыя футболу (FIFA).

1944 – на плебісцыце ў Ісьляндыі жыхары вострава падтрымалі рашэньне парлямэнту аб аддзяленьні ад Даніі. Незалежнасьць краіны была абвешчаная 17 чэрвеня.

У гэты дзень нарадзіліся:

1894 – Мікалай Галадзед, беларускі камуністычны дзяяч, старшыня СНК БССР (1927-1937).

1921 – Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.

У гэты дзень памерлі:

1960 – Юры Рэрых, расейскі ўсходазнаўца, лінгвіст, філёляг, мастацтвазнаўца, этнограф, падарожнік, прафэсар, дырэктар Інстытуту Гімалайскіх дасьледаваньняў «Урусваці».

1983 – мітрапаліт Андрэй (Аляксандар Крыт), рэлігійны дзяяч беларускай эміграцыі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Першы крок, каб скінуць няволю – гэта асьмеліцца быць вольным; першы крок да перамогі – гэта ўведаць уласную сілу.

Тадэвуш Касьцюшка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG