Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэлектуалы сьвету за мір і дэмакратыю ва Ўкраіне


У Кіеве адбылася міжнародная канфэрэнцыя «Мысьліць з Украінай» («Ukraine: Thinking Together»), адным з ініцыятараў якой быў вядомы амэрыканскі інтэлектуал, выкладчык Ельскага унівэрсытэту Цімаці Снайдэр.

Мэтай канфэрэнцыі было сабраць у Кіеве вядомых прадстаўнікоў інтэлектуальных колаў розных краін, галоўнай каштоўнасьцю для якіх зьяўляецца свабода, для таго каб абгаварыць фэномэн украінскае рэвалюцыі 2013–14 гадоў і рэакцыі Расеі на гэтую рэвалюцыю.

Што павінен зрабіць Захад, каб свабода і дэмакратыя ў нашым рэгіёне перамаглі? Як спыніць пашырэньне неаімпэрскае палітыкі? Якія высновы трэба зрабіць з падзеяў, што пахіснулі ўяўленьне эўрапейскіх палітыкаў пра расклад сілаў на кантынэнце? Паспрабаваць адказаць на гэтыя пытаньні і павінны былі інтэлектуалы на працягу канфэрэнцыі.

Сваімі ўражаньнямі ад пачутага і перадуманага падчас канфэрэнцыі «Мысьліць з Украінай» падзяліўся прадстаўнік беларускай дэлегацыі, гісторык Аляксандр Пашкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG