Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золата Свабоды: Галіна Руднік «Птушкі пералётныя»


Галіна Руднік
Галіна Руднік

Радыё Свабода прадстаўляе аўдыёвэрсію кнігі ўспамінаў вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік «Птушкі пералётныя».

Радыё Свабода Галіна Руднік аддала больш як сорак гадоў. А незадоўга да свайго васьмідзесяцігодзьдзя навучылася працаваць на кампутары і напісала ўспаміны свайго жыцьця.

У гэтым жыцьці ёй даводзілася спадзявацца толькі на свае сілы, будучы апорай іншым. Гэта яна выратавала жыцьцё паэтцы Натальлі Арсеньневай. Гэта ёй даверыў замест сябе кіраваць царкоўным хорам Мікола Равенскі. Гэта яна пазнаёміла ў Нью Ёрку бацькоў Данчыка – Юлю і Паўла. Гэта яе на працу ў беларускую Свабоду рэкамэндаваў прэзыдэнт БНР Мікола Абрамчык.

Чытайце кнігу жыцьця Галіны Руднік – падзеі ХХ стагодзьдзя, зьнітаваныя лёсамі выдатных людзей: Галіна Руднік «Птушкі пералётныя».

«Птушкі пералётныя – кніга палёту беларускай дзяўчыны з Бабруйску супраць урагану гісторыі над сталінскімі расстрэламі, нямецкай акупацыяй, лягерамі для перамешчаных асобаў у Амэрыку і вяртаньня на заклік Рады БНР у Эўропу, каб працаваць на Радыё Свабода ад пачатку Беларускай службы ў траўні 1954-га аж да краху савецкай імпэрыі, які яна назаве галоўным вынікам сваёй працы. І дачка самага крывавага тырана ў гісторыі чалавецтва ня знойдзе лепшага голасу, які б данёс яе словы да мільёнаў слухачоў за жалезнай заслонай, чым голас беларускай дзяўчыны з Бабруйску».
Аляксандар Лукашук,
дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода



Усё золата Свабоды – тут

Старонка праекту «Сучасныя мэмуары»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG