Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данбасе разам з баевікамі затрымалі журналістаў з Расеі


Ля вайсковага аэрадрома ў Краматорску Данецкай вобласьці ўкраінскія вайскоўцы зьнішчылі ў нядзелю баявы разьлік узброеных сэпаратыстаў, якія рыхтаваліся да абстрэлу, а таксама журналістаў — грамадзян Расеі, якія здымалі дзеяньні нападнікаў.

Журналістаў перадалі праваахоўнікам для допытаў. Пра гэта паведаміў падпалкоўнік Уладзіслаў Селязьнёў з апэратыўнай групы інфармаваньня аб антытэрарыстычнай апэрацыі.

«Па выніках апэрацыі ўкраінскіх вайскоўцаў на месцы агнявой пазыцыі тэрарыстаў быў канфіскаваны пераносны зэнітны комплекс замежнай вытворчасьці. Такія мадэлі ПЗРК не знаходзяцца на ўзбраеньні ўкраінскага войска», — напісаў ён у Фэйсбуку.

Як выявілася, гэтыя журналісты працуюць на расейскі тэлеканал «LifeNews».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG