Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі на сьвеце жывуць даўжэй і даўжэй


Дзяўчынка, якая нарадзілася ў 2012 годзе, можа пражыць 73 гады, а хлопчык — 68 гадоў.

Гэта, як паведамляе Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) у сваім найноўшым дакладзе, у сярэднім на 6 гадоў больш, чым сусьветная чаканая працягласьць жыцьця дзіцяці, народжанага ў 1990 годзе.

Са статыстыкі СААЗ вынікае, што найбольшага прагрэсу дабіліся краіны зь нізкім даходам — сярэдняя чаканая працягласьць жыцьця там павялічылася на 9 гадоў з 1990 па 2012 год. Павелічэньне чаканай працягласьці жыцьця за гэты пэрыяд было найбольшае ў такіх краінах, як Лібэрыя, Этыёпія, Мальдыўскія астравы, Камбоджа і Руанда.

Жанчыны жывуць найдаўжэй у Японіі: чаканая працягласьць жыцьця японак — 87 гадоў. Мужчыны дажываюць да 80 гадоў і болей у дзевяці краінах, самая доўгая працягласьць мужчынскага жыцьця — у Ісьляндыі (81,2), Швайцарыі (80,7) і Аўстраліі (80,5).

У Беларусі чаканая працягласьць жыцьця жанчын — 78 гадоў, мужчын — 67 гадоў.

Вось зьвесткі аб працягласьці жыцьця і дзіцячай сьмяротнасьці ў краінах, куды вяшчае Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода:
Чаканая працягласьць жыцьця пры нараджэньні
Чаканая працягласьць жыцьця пры нараджэньні
Каэфіцыент дзіцячай сьмяротнасьці, 2012 год
Каэфіцыент дзіцячай сьмяротнасьці, 2012 год
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG