Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме забаранілі мітынгі


Напярэдадні 70-й гадавіны дэпартацыі крымскіх татар ўлады Крыму забаранілі праводзіць на паўвостраве масавыя захады.

Забарона на правядзеньне масавых мерапрыемстваў дзейнічае да 6 чэрвеня.

Пра гэта сьведчыць указ кіраўніка ўраду Крыма Сяргея Аксёнава.

Масавыя захады на тэрыторыі Крыма нібыта абмежаваныя ў сувязі з «сытуацыяй на паўднёвым усходзе Ўкраіны».

Тым часам татары ў Крыме плянуюць правесьці агульнакрымскі жалобны мітынг да Дня дэпартацыі 18 траўня ў Сімфэропалі. Ён будзе праходзіць толькі пад нацыянальнымі крымскататарскі сьцягамі. Украінскія сьцягі на паўвостраве забароненыя расейскімі ўладамі.

Напярэдадні гэтай даты расейскія ўлады правялі ператрусы ў дамах многіх крымскіх татар, а таксама перавялі на паўвостраў дадатковыя сілы паліцыі і бронетэхніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG