Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Крыму вымушана перасялілася 18 тысяч чалавек


З анэксаванага Расеяй Крыму на мацерыковую Ўкраіну былі вымушаныя перасяліцца ўжо каля 18 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамляе сайт «Крым.Рэаліі» са спасылкай на старшыню грамадзкай арганізацыі «Ўкраінскі дом» Андрэя Шчакуна.

Паводле Шчакуна, з улікам афіцыйных зьвестак Міністэрства сацыяльнай палітыкі Ўкраіны, колькасьць перасяленцаў з Крыму — каля 13 тысяч чалавек: каля 8 тысяч крымчан і яшчэ каля 5 тысяч чалавек зь сем’яў вайскоўцаў, перадысьлякаваных з паўвострава.

«Нашы зьвесткі адрозьніваюцца ў бок павелічэньня, таму што яшчэ многія выехалі з Крыма, не зарэгістраваўшыся, і наша лічба — гэта каля 18 тысяч на дадзены момант», — паведаміў Шчакун.

Ён адзначыў, што знаходзячыся цяпер у Кіеве, разам зь іншымі актывістамі стварае адзіную базу зьвестак па крымчанах, якія былі вымушаныя перасяліцца ў мацерыковую Ўкраіну. 23 траўня мяркуецца правесьці першы ўсеўкраінскі зьезд крымчан. Праца вядзецца ня толькі з мэтай падтрымаць крымчан-перасяленцаў, але і для дапамогі крымчанам, якія засталіся на паўвостраве і хочуць супрацоўнічаць у праўкраінскім кірунку.

Актывіст таксама паведаміў, што арганізацыя «Ўкраінскі дом» пачала адсочваць працэс выкананьня правоў чалавека ў анэксаваным Крыме.

Андрэй Шчакун быў адным з тых, каго напярэдадні так званага крымскага рэфэрэндуму выкралі і 9 дзён утрымлівалі ў палоне. Увесь гэты час у дачыненьні да яго ўжываліся катаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG