Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў у сваім акаўнце ў Twitter новыя спадарожнікавыя здымкі, зробленыя 12 траўня, на якіх відаць, што расейскія войскі па-ранейшаму знаходзяцца недалёка ад мяжы з Украінай.
7 траўня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што Расея адвяла войскі ад мяжы з Украінай у месцы пастаянных вучэньняў.
На спадарожнікавым фота, зробленым у Растоўскай вобласьці 12 траўня ў 75 кілямэтраў ад мяжы з Украінай, бачна групу расейскай бронетэхнікі. Транспартныя сродкі прысутнічаюць таксама на фотаздымку, зробленым у гэтым жа раёне 23 сакавіка. На больш раньнім фота вайсковая тэхніка адсутнічае.
Здымкі, апублікаваныя Дзярждэпартамэнтам ЗША, таксама паказваюць, што 9 траўня каля 20 расейскіх верталётаў знаходзіліся ў раёне Белгарада, побач з украінскай мяжой. Верталёты відаць і на фотаздымку той жа пляцоўкі ад 26 сакавіка, а на фота, зробленым 22 сакавіка, іх няма.

2 OF 2: US releases new imagery – Russian troops still near Ukrainian border on May 12 #UnitedForUkraine @UkrProgress pic.twitter.com/AHgjUvIGyB
— US Mission to NATO (@USNATO) 12 мая 2014
1 OF 2: US releases new imagery – Russian troops still near Ukrainian border on May 9. #UnitedForUkraine @UkrProgress pic.twitter.com/kEURMiFj4s