Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя выконвае кантракт з Расеяй на пастаўку авіяносцаў


Міністар замежных спраў Францыі Ларан Фабіус заявіў у аўторак у Вашынгтоне, што Францыя пакуль выконвае кантракт з Расеяй па пастаўках двух караблёў «Містраль», якія прызначаныя для перавозкі верталётаў.


«Падпісаныя кантракты выконваюцца, — заявіў ён. — Зь юрыдычнага пункту гледжаньня ў нас няма магчымасьці іх не выконваць», — цытуе спадара Фабіюса агенцтва AFP.

Разам з тым Ларан Фабіус яшчэ раз адзначыў, што рашэньне аб пастаўках авіяносца могуць перагледзець у кастрычніку, калі Маскве па кантракце павінны перадаць першы карабель.

Раней заходнія СМІ паведамлялі, што ЗША і іншыя краіны НАТО чыняць ціск на Францыю, заклікаючы спыніць выкананьне кантракта ў сувязі з агрэсіяй Расеі ва Ўкраіне.

Кантракт Францыі з ВМФ Расеі прадугледжвае пастаўку двух французскіх авіяносцаў тыпу «Містраль», яго падпісалі ў 2011 годзе. Сума зьдзелкі перавышае мільярд даляраў. Зьдзелка дапамагла Францыі стварыць больш за тысячу працоўных месцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG