Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі абмяркуюць новыя санкцыі супраць Расеі


Кіраўнікі дыпведамстваў краін Эўрапейскага Зьвязу 12 траўня сустрэнуцца ў Брусэлі, каб абмеркаваць новыя санкцыі супраць расейскіх фірмаў і арганізацыяў, уцягнутых у крызіс ва Ўкраіне.


Кіраўнік Эўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй наведае Ўкраіну для перамоваў з кіраўніцтвам краіны. Галоўнай тэмай абмеркаваньняў, як чакаецца, стануць крокі па стабілізацыі абстаноўкі для правядзеньня выбараў прэзыдэнта Ўкраіны.

Напярэдадні ў Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны праводзіліся незаконныя рэфэрэндумы пра будучы статус гэтых двух рэгіёнаў. Нягледзячы на сьцьвярджэньні арганізатараў, што пераважная большасьць выбарцаў выказалася за «самастойнасьць» дзьвюх самаабвешчаных рэспублік, пераходны ўрад Украіны і ЭЗ адмаўляюцца прызнаваць іх вынікі.

Паводле замежных карэспандэнтаў з усходніх абласьцей Украіны, няма падстаў лічыць абвешчаныя сэпаратыстамі вынікі праўдзівымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG