Адміністратар адной з найбуйнейшых суполак у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» «Мая краіна Беларусь» Сяргей Бяспалаў учора а 16-й гадзіне паведаміў Радыё Свабода, што невядомыя асобы прыйшлі на кватэру, дзе ён знаходзіўся, грукалі ў дзьверы і патрабавалі, каб выйшаў ці патэлефанаваў ім. Спрабавалі зьвязацца таксама са сваякамі.
А 19-й трое чалавек у цывільным прыйшлі паўторна, у гэты ж час у кватэры адключылі электрычнасьць.
Каля 22-й невядомыя выламалі дзьверы кватэры. Сяргей выскачыў з вакна і здолеў зьбегчы. Цяпер ён знаходзіцца ў бясьпечным месцы.