Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Крыма выехала больш за 7 тысяч уцекачоў


Уцекачы з Крыму ў цягніку на Львоў, архіўнае фота
Уцекачы з Крыму ў цягніку на Львоў, архіўнае фота

Праз анэксію Расеяй Крыму на мацерыковую частку Ўкраіны ўжо выехалі 7723 жыхары паўвострава (без уліку вайскоўцаў).

1862 зь іх — пэнсіянэры, якія ўжо на мацерыку атрымалі свае пэнсіі за красавік. Пра гэта паведамляе tsn.ua са спасылкай на міністра сацыяльнай палітыкі Ўкраіны Людмілу Дзянісаву.

«Найбольшая колькасьць крымчукоў — 2111 чалавек — знаходзіцца ў Кіеве. У той жа час, ёсьць шмат тых, хто яшчэ не стварыў сабе рахунак. Але і такім грамадзянам будуць прадстаўленыя адпаведныя кансультацыі і дапамога», — падкрэсьліла Дзянісава.

Тым часам, ужо пачалося фінансаваньне дзяржаўных сацыяльных дапамог, у прыватнасьці, малазабясьпечаным сем’ям, сем’ям зь дзецьмі, дзецям-інвалідам і інвалідам зь дзяцінства.

Паводле словаў міністра сацпалітыкі Ўкраіны, ужо прафінансаваны першы транш такой дапамогі (гэта 3 мільярды 300 мільёнаў грывень), выплату якіх плянуецца завяршыць да 15 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG