Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея павінна прызнаць выбары ва Ўкраіне — прэм’ер Японіі


Шынза Абэ
Шынза Абэ

Прэм’ер-міністар Японіі Шынза Абэ заявіў пра гатоўнасьць яго краіны працаваць з краінамі «вялікай сямёркі», каб Расея прызнала легітымнасьць і вынікі выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, якія адбудуцца 25 траўня.

Пра гэта Абэ заявіў пасьля перамоваў з Генэральным сакратаром НАТО Андэрсам Фог Расмусэнам у штаб-кватэры альянсу.

«Ва Ўкраіне будуць прэзыдэнцкія выбары. Што тычыцца легітымнасьці гэтых выбараў, то ўсе бакі павінны прызнаць легітымнасьць і вынікі гэтых выбараў — гэта вельмі важна. І расейскі бок павінен прызнаць легітымнасьць гэтых выбараў. Мы павінны быць вельмі асьцярожнымі ў гэтым пытаньні, калі будзем гаварыць з расейскім бокам наконт прызнаньня легітымнасьці гэтых выбараў», — сказаў Абэ.

«Японія будзе працаваць з краінамі „вялікай сямёркі“ і краінамі ў сьвеце, каб выбары прайшлі ў спакойнай атмасфэры. Для вырашэньня гэтага пытаньня мы павінны мець дыялёг з Расеяй — гэта вельмі важна. Украінскі крызыс павінен быць вырашаны мірным шляхам і праз дыялёг», — цытуе УНІАН японскага прэм’ера.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG