Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна выводзіць з акупаванага Крыму караблі


Украінскі і расейскі бакі ўзгаднілі вяртаньне ВМС Украіны караблёў і суднаў, якія былі захопленыя Расеяй падчас акупацыі Крыму.

Згодна з плянам, перадача будзе доўжыцца да 17 траўня.

Украіна плянуе атрымаць карвэт «Цярнопаль», тральшчык «Чаркасы» і іншых плаўсродкі.

Дата вываду карабля «Канстанцін Альшанскі » пакуль ня вызначана, бо для гэтага трэба разблякаваць фарватэр возера Данузлаў.

У плян вяртаньня караблёў уключаная і падводная лодка «Запарожжа», але канчатковае рашэньне ёй яшчэ не прынятае.

4 траўня перагонная каманда ВМС Украіны адправілася з Адэсы ў Сэвастопаль.

6 траўня яна будзе забясьпечваць перадачу ўкраінскаму боку санітарнага катэра «Сокаль», артылерыйскага катэра «Дабрапольле», буксіра «Дубна», катэра сувязі «Корасьцень» і вадалазнага судна «Пачаеў».

7 траўня плянуецца перадача ўкраінскаму баку марскога буксіра «Карэц» і рэйдавага буксіра «Красноперекопск», піша УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG