Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто папулярнейшы: Лукашэнка ці царква?


Сёньня кіраўнік дзяржавы, сустракаючыся з мітрапалітам Паўлам, заявіў, што царква мае надзвычай высокі рэйтынг даверу ў грамадзтве, але ніжэйшы, чым прэзыдэнт. Але ці сапраўды гэта так?

Афіцыйная і недзяржаўная сацыялёгія даюць розныя адказы на гэтае пытаньне.

На сайце Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта апошнія дадзеныя пра давер прэзыдэнту, царкве і іншым дзяржаўным і грамадзкім інстытутам датаваныя 2010 годам.

Паводле іх, у чацьвёртым квартале 2010 году прэзыдэнту давяралі 77.5% апытаных, царкве — 72.5%. У чацьвёртым квартале 2009 году кіраўніку дзяржавы, паводле апытаньня ІАЦ, давяралі 77.5% апытаных, царкве — 78%.

Паводле апытаньня сацыялягічнай лябараторыі Новак, у тым жа 2010 годзе суадносіны паміж ўзроўнямі даверу іншыя, паводле Новака, Лукашэнку напачатку 2010 году давяралі 52.9%, праваслаўнай царкве — 79.7%.

Нарэшце, паводле апытаньняў НІСЭПД, праваслаўная царква шмат гадоў зьяўляецца лідэрам грамадзкага даверу, узровень даверу да яе стабільна пераўзыходзіць узровень даверу да кіраўніка дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG