Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская авіяцыя зьнішчыла бронецягнік сэпаратыстаў пад Славянскам


5 траўня ў Славянску сэпаратысты прабавалі пераабсталяваць вагоны для вугалю пад бронецягнік. Для гэтага яны ноччу рэзалі байніцы, прыстасаваныя, каб весьці агонь.

Калі дадзеныя выведкі пацьвердзіліся, армейская авіяцыя разбурыла пляны тэрарыстаў. Цягнік, які тэрарысты плянавалі выкарыстаць у дывэрсійна-тэрарыстычных акцыях, з пункту выйсьці ня змог, паведамілі УНІАН у Мінабароны.

Баявыя групоўкі тэрарыстаў ужываюць пад Славянскам супраць украінскіх сілавікоў цяжкае ўзбраеньне

5 траўня вакол Славянску актывізаваліся супрацьпраўныя дзеяньні ўзброеных тэрарыстаў ля блёк-пастоў узброеных сіл Украіны і іншых сілавікоў, якія праводзяць антытэрарыстычную апэрацыю. Працягваюцца перастрэлкі. Баявыя групоўкі тэрарыстаў ужываюць цяжкае ўзбраеньне, страляючы з аўтаматычнай зброі і мінамётаў. Сярод прадстаўнікоў сілавых структур Украіны ёсьць параненыя.

5 траўня ўкраінскі спэцназ адбіў атаку буйной групоўкі тэрарыстаў, якія спрабавалі прарвацца з акружанага Славянску.

Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выданьня censor.net Юры Бутусаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Украінскі спэцназ у жорсткім баі разграміў буйную групоўку тэрарыстаў, якая спрабавала прарвацца з акружанага нашымі войскамі Славянску», — напісаў ён.

Паводле журналіста, некалькі сотняў бандытаў атакавалі пазыцыі ўкраінскіх часьцей і былі адкінутыя зь вялікімі стратамі.

«На месцы бою захоплена значная колькасьць найноўшай зброі расейскай вытворчасьці, якая знаходзіцца на ўзбраеньні спэцназу ГРУ РФ. Месца бою засталося за намі — цяпер праводзіцца зачыстка, бой аціх літаральна 30 хвілін таму», — паведаміў журналіст.

У баі бралі ўдзел байцы атрадаў спэцназу МУС «Амэга» і «Ягуар», атраду спэцназу СБУ «Альфа». Украінскія войскі панесьлі страты.

«4 украінскія вайскоўцы загінулі, 1 — у крытычным стане. Каля 20 нашых вайскоўцаў атрымалі раненьні, ім аказана дапамога, яны эвакуіруюцца на верталётах у бліжэйшыя бальніцы», — піша Бутусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG