Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: Сэпаратысты плянуюць падарваць вадасховішча каля Данецку


Дывэрсійная група «Стралка» (расейскага грамадзяніна Ігара Гіркіна) плянуе выкрасьці выбухоўку з шахтаў, каб падарваць Карлаўскае вадасховішча ля Данецку. Пра гэта паведаміла на брыфінгу антытэрарыстычнага цэнтру афіцыйная прадстаўніца Савета Бясьпекі Ўкраіны Марына Астапенка.

Яна заявіла, што дывэрсанты палохаюць шахцёраў ды іншых супрацоўнікаў капальняў «Правым сэктарам», які нібыта «плянуе закідваць гранатамі шахты, дзе працуюць шахцёры».

Такім чынам, паводле супрацоўніцы СБУ, сэпаратысты падбухторваюць шахцёраў да страйкаў:

«Мы таксама маем інфармацыю, што на ўказаньне завадатара баевікоў, грамадзяніна Расеі Ігара Гіркіна сэпаратысты маюць намер выкрасьці выбухоўку з шахтаў, у тым ліку для ажыцьцяўленьня выбуху на Карлаўскім вадасховішчы», — заявіла Астапенка.

Астапенка дадала, што актыўнасьць прарасейскіх сілаў у рэгіёне не зьніжаецца:

«Назіраецца тэндэнцыя захопу банкаўскіх установаў і інкасатарскіх машынаў. Тыя грошы яны выкарыстоўваюць для фінансаваньня сваіх акцыяў», — заявіла прадстаўніца СБУ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG