Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радзіма Дуніна-Марцінкевіча ў надпісах па-расейску

Памятны знак на месцы фальварку Панюшкавічы
1/6 Памятны знак на месцы фальварку Панюшкавічы
Памятны комплекс на месцы фальварку Панюшкавічы, дзе нарадзіўся пачынальнік беларускай драматургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч/
2/6
Памятны комплекс на месцы фальварку Панюшкавічы, дзе нарадзіўся пачынальнік беларускай драматургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч/
Надпіс «Арестант» у адной з хатаў
3/6 Надпіс «Арестант» у адной з хатаў
Памятны комплекс на месцы фальварку Панюшкавічы, дзе нарадзіўся пачынальнік беларускай драматургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч/
Разабраная столь у хаце. Тут жа і надпіс
4/6 Разабраная столь у хаце. Тут жа і надпіс
Памятны комплекс на месцы фальварку Панюшкавічы, дзе нарадзіўся пачынальнік беларускай драматургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч/
Надпіс на камені цяжка прачытаць. Але ён па-беларуску
5/6 Надпіс на камені цяжка прачытаць. Але ён па-беларуску
Памятны комплекс на месцы фальварку Панюшкавічы, дзе нарадзіўся пачынальнік беларускай драматургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч/
Гальлё, зваленае за памятным комплексам
6/6 Гальлё, зваленае за памятным комплексам
Памятны комплекс на месцы фальварку Панюшкавічы, дзе нарадзіўся пачынальнік беларускай драматургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч/
Previous slide
Next slide

Памятны комплекс на месцы фальварку Панюшкавічы, дзе нарадзіўся пачынальнік беларускай драматургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, увесь у надпісах, далёкіх ад творчасьці літаратара.

У адной зь дзьвюх хатаў, якія сымбалізуюць гнезьдзішча роду Марцінкевічаў, разабраная столь. Пляц вакол збудаваньняў і каменя з шыльдай даўно не прыбіраўся і пакрысе зарастае травой. За ім звалена гальлё. Бытавога сьмецьця ля памятнага знаку няма.

Сярод дробных надпісаў у хатах кідаецца ў вочы слова «Арестант». Вядома, што Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пісаў па беларуску і па-польску. Твораў на расейскай мове ў ягонай творчасьці дасьледнікі ня выявілі. Надпісаў ні на беларускай мове, ні на польскай у хатах няма. Але ёсьць ангельскія.

Ля памятнага знаку — некалькі летнікаў і прыватны дом адпачынку. У самой вёсцы Панюшкавічы засталіся толькі дачнікі.

Вёска Панюшкавічы — за дзясятак кілямэтраў ад Бабруйску, на беразе Бярэзіны. Памятны знак — за вёскаю. У 2008 годзе, калі адзначалася двухсотгодзьдзе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, у Панюшкавічы арганізоўвалі экскурсійную паездку. Цяпер памятны комплекс ня мае прыкметаў увагі да сябе, акрамя надпісаў
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG