Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Абвэр» адкрыў твар і расказаў, чым займаецца ў Данбасе


Намесьнік кіраўніка ўзброеных сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны Сяргей Здрылюк, ён жа «Абвэр», заявіў, што ня мае дачыненьня да спэцслужбаў Расеі.

Пра гэта ён распавёў у інтэрвію выданьню «Подробности», адзначыўшы, што сам ён родам зь Віньніцкай вобласьці, а ў Данбасе кіруе трыма ваеннымі гарнізонамі — Канстанцінаўкі, Дружкаўкі і Горлаўкі.

Адказваючы на пытаньне, якія ў яго адносіны з кіраўніком тэрарыстаў Гіркіным, Здрылюк адказаў:

«Наша структура — гэта народнае апалчэньне Данбаса, кіруе ім Гіркін Ігар Іванавіч, я ягоны намесьнік, я тут хачу паўтарыць, што ніхто: ні я, ні Ігар Іванавіч, ня маем сувязяў з ФСБ РФ — усё па ўласным жаданьні».

Паводле зьвестак СБУ Ўкраіны, «Абвэр» прайшоў дывэрсійную падрыхтоўку ў Крыме.


Кіруе ўзброенымі прарасейскімі баевікамі ў Данбасе Ігар Стралкоў, сапраўднае прозьвішча Ігар Гіркін, грамадзянін Расеі, прапісаны ў Маскве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG