Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе гарыць Дом прафсаюзаў, ёсьць ахвяры


У Адэсе падчас пажару на Куліковым полі ў Доме прафсаюзаў загінулі людзі.

Як перадае карэспандэнт агенцтва УНІАН, агнём ахоплены другі і чацьвёрты паверх 5-павярховага будынка. Некаторыя, ратуючыся ад агню, пачалі выскокваць з выбітых вокнаў. Колькасьць загінулых ўдакладняецца. На зямлі ляжыць шмат нерухомых целаў, некаторыя накрыты сьцягамі Ўкраіны. З будынка па праўкраінскіх актывістах вялі прыцэльны агонь з агнястрэльнай зброі.

На месца прыбылі ратавальнікі, машыны хуткай дапамогі, міліцыя, а таксама група спэцпадразьдзяленьня, якая затрымала некалькі сэпаратыстаў.

З будынка працягваецца эвакуацыя людзей.

Як паведамляў УНІАН, у Адэсе праўкраінскія актывісты ліквідавалі на Куліковым полі лягер сэпаратыстаў, якія забарыкадаваліся ў будынку Дома прафсаюзаў. Антымайданаўцы схаваліся ў будынку, што знаходзіцца на Куліковым полі, і адстрэльваліся, а таксама кідалі камяні. Актывісты выбілі ўваходныя дзьверы і ўварваліся ў будынак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG