Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 траўня: дзень памяці Ніка Пірасмані


Ніка Пірасмані. Сябры Бэгоса
Ніка Пірасмані. Сябры Бэгоса

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Беларусі адзначаецца Дзень друку. Паводле міжнародных праваабарончых арганізацый, Беларусь уваходзіць у лік краінаў з найменшай свабодай слова.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1891 — у Нью-Ёрку адчынілася канцэртная заля Карнэгі-хол, дырыжорам першага канцэрту быў Пётр Чайкоўскі.

1978 — адкрыўся Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы

У гэты дзень нарадзіліся:

1818 — Карл Маркс, эканаміст

1819 — у Менску нарадзіўся кампазытар Станіслаў Манюшка.

1846 — Генрык Сянкевіч, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1921 — Рыгор Булацкі, беларускі пэдагог, гісторык, першы дэкан факультэту журналістыкі БДУ.

1934 — Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца.

1960 — Юрась Беленькі, беларускі палітык, дэпутат апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня.

1988 — Адэль, ангельская поп-соўл i джазавая сьпявачка.


У гэты дзень памерлі:

1821 — Напалеон I Банапарт, францускі імпэратар.

1918 — Ніко Пірасмані, грузінскі мастак-прымітывіст.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Войска бараноў, якое ўзначальвае леў, заўсёды атрымае перамогу над войскам ільвоў, якое ўзначальвае баран».

Напалеон Банапарт
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG