Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр славянскіх баевікоў: «На нас напалі»


Вячаслаў Панамароў
Вячаслаў Панамароў

Самаабвешчаны мэр Славянску Вячаслаў Панамароў запісаў відэазварот да жыхароў гораду.

«На наш горад напалі, наш горад штурмуюць, у нас страты», — заявіў ён.

Ён папрасіў дзяцей, жанчын і пэнсіянэраў не пакідаць сваіх дамоў, а мужчын са зброяй — «аказаць пасільную дапамогу».


Раней стала вядома, што Панамароў асабіста арганізуе вывад на вуліцы гораду мірных жыхароў для «абароны» Славянску ад украінскіх сілавікоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук:

«Задача — забясьпечыць тэрарыстаў жывым шчытом, у першую чаргу з жанчын і дзяцей. Цікава, што, паводле нашых дадзеных, некалькі дзён таму сам Панамароў арганізаваў вываз сваёй сям’і за межы Данбасу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG