Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Поўнамаштабная антытэрарыстычная апэрацыя ў Славянску

Спэцапэрацыя супраць узброеных прарасейскіх баевікоў у Славянску пачалася сёньня каля 4.30. Сэпаратысты зьбілі два верталёты, ёсьць забітыя.

13:17 2.5.2014
13:03 2.5.2014
12:59 2.5.2014

Славянскія баевікі спынілі рух цягнікоў


Як паведамляе УНІАН, у Славянску тэрарысты захапілі пост электрычнай цэнтралізацыі, паралізаваны рух цягнікоў на ўчастку «Лазавая-Ясінаватая».

Паводле прэсавай службы Данецкай чыгункі, на гэтым участку няма электрычнасьці, не працуюць святлафоры і не пераключаюцца аўтаматычна стрэлкі.

Раней баявікі спрабавалі захапіць пасажырскі цягнік «Масква—Марыюпаль». Яго атакавалі падчас прыпынку ў Славянску каля 8 гадзін раніцы. Аднак тады ім перашкодзілі антытэрарыстычныя падразьдзяленьні.
12:17 2.5.2014

Лідэр славянскіх баевікоў: «На нас напалі»

11:32 2.5.2014
Прарасейскія сэпаратысты на КПП у Славянску
11:30 2.5.2014
На ўезьдзе ў Славянск
11:26 2.5.2014

Баевікі хацелі захапіць цягнік


Украінскі вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук паведаміў, што сэпаратысты ў Славянску зрабілі спробу захопу пасажырскага цягніка «Масква-Марыюпаль».

"У прыватнасьці, спроба захопу была прадпрынятая падчас прыпынку цягніка ў Славянску (прыбыцьцё ў Славянск ў 8.06). Сцэнар тэрарыстаў сарвалі падразьдзяленьні антытэрору. Ахвяр і пацярпелых няма,"— паведаміў Тымчук у Фэйсбуку.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG