Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Поўнамаштабная антытэрарыстычная апэрацыя ў Славянску

Спэцапэрацыя супраць узброеных прарасейскіх баевікоў у Славянску пачалася сёньня каля 4.30. Сэпаратысты зьбілі два верталёты, ёсьць забітыя.

12:17 2.5.2014

Лідэр славянскіх баевікоў: «На нас напалі»

11:32 2.5.2014
Прарасейскія сэпаратысты на КПП у Славянску
11:30 2.5.2014
На ўезьдзе ў Славянск
11:26 2.5.2014

Баевікі хацелі захапіць цягнік


Украінскі вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук паведаміў, што сэпаратысты ў Славянску зрабілі спробу захопу пасажырскага цягніка «Масква-Марыюпаль».

"У прыватнасьці, спроба захопу была прадпрынятая падчас прыпынку цягніка ў Славянску (прыбыцьцё ў Славянск ў 8.06). Сцэнар тэрарыстаў сарвалі падразьдзяленьні антытэрору. Ахвяр і пацярпелых няма,"— паведаміў Тымчук у Фэйсбуку.
11:02 2.5.2014

«Абвэр» ня слухаецца «Стралка»


Новыя падрабязнасьці аб разборках у стане расейскіх дывэрсантаў у Славянску і Горлаўцы падае вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук.

«Паводле апэратыўных зьвестак групы «Інфармацыйны Супраціў», у ходзе перадачы паўнамоцтваў ад камандзіра групы расейскіх дывэрсантаў «Стралка», які знаходзіцца ў Славянску, расійскаму дывэрсанту «Абвэру», які знаходзіцца ў Горлаўцы, узьніклі праблемы.

«Абвэр» адмовіўся ад прыняцьця камандаваньня. У цяперашні момант гэты дывэрсант спрабуе пакінуць Горлаўку. Украінскія сілавікі прымаюць меры па яго затрыманьню,»—паведаміў Тымчук у Фэйсбуку.
10:58 2.5.2014
На дарогах зьявіўся «жывы шчыт»

«Мясцовыя жыхары перакрылі пераезд у Славянск, не даўшы праехаць украінскім дэсантнікам«,— паведамляе Аляксандар Коц з «Камсамольскай праўды».
10:51 2.5.2014

Баевікі абараняюцца бэнзавозамі

Прарасейскія сілы заблякавалі Славянск блёкпастамі і барыкадамі, паведамляе РІА «Новості». Данецкія сэпаратысты перагарадзілі пад’езды да горада цяжкай тэхнікай, у тым ліку бэнзавозамі
10:42 2.5.2014
Пазіцыя ўкраінскіх войскаў на пад'ездах да Славянску
Пазіцыя ўкраінскіх войскаў на пад'ездах да Славянску

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG