Некаторыя жыхары #Славянск блакуюць украінскіх вайскоўцаў http://t.co/89y3e6VMLE
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.5.2014
На чыгуначнай станцыі #Славянск невядомыя захапілі пост электрычнай цэнтралізацыі, у выніку чаго рух цягнікоў паралізаваны
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.5.2014
Самаабвешчаны мэр #Славянск паведаміў, што з боку сэпаратыстаў ёсць страты http://t.co/PrW4caYbYa
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.5.2014
RT @belamova: Террорист с гранатомётом и георгиевской ленточкой в #Славянск http://t.co/7jZZBUkg2K
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.5.2014
Прэс-сакратар Пуціна: Кіеў праводзіць карную апэрацыю на паўднёвым усходзе Ўкраіны #Славянск
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.5.2014
Расея ўпарта называе ўзброеных сэпаратыстаў "мірнымі жыхарамі" #Славянск http://t.co/fFJkYAIz5A
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.5.2014
Баевікі хацелі захапіць цягнік
Украінскі вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук паведаміў, што сэпаратысты ў Славянску зрабілі спробу захопу пасажырскага цягніка «Масква-Марыюпаль».
"У прыватнасьці, спроба захопу была прадпрынятая падчас прыпынку цягніка ў Славянску (прыбыцьцё ў Славянск ў 8.06). Сцэнар тэрарыстаў сарвалі падразьдзяленьні антытэрору. Ахвяр і пацярпелых няма,"— паведаміў Тымчук у Фэйсбуку.
RT @L1ghtar: @EDVDLion известная тактика российских диверсантов прикрываться живым щитом из местного населения. Бояться сепаратисты оставит…
— Радыё Свабода (@svaboda) 2.5.2014
«Абвэр» ня слухаецца «Стралка»
Новыя падрабязнасьці аб разборках у стане расейскіх дывэрсантаў у Славянску і Горлаўцы падае вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук.
«Паводле апэратыўных зьвестак групы «Інфармацыйны Супраціў», у ходзе перадачы паўнамоцтваў ад камандзіра групы расейскіх дывэрсантаў «Стралка», які знаходзіцца ў Славянску, расійскаму дывэрсанту «Абвэру», які знаходзіцца ў Горлаўцы, узьніклі праблемы.
«Абвэр» адмовіўся ад прыняцьця камандаваньня. У цяперашні момант гэты дывэрсант спрабуе пакінуць Горлаўку. Украінскія сілавікі прымаюць меры па яго затрыманьню,»—паведаміў Тымчук у Фэйсбуку.
RT @SergeyPonomarev: Пробрался в #Славянск на баррикаде самооборона не пускает дальше в город.
— Українська правда (@ukrpravda_news) 2.5.2014
«Мясцовыя жыхары перакрылі пераезд у Славянск, не даўшы праехаць украінскім дэсантнікам«,— паведамляе Аляксандар Коц з «Камсамольскай праўды».
Баевікі абараняюцца бэнзавозамі
Прарасейскія сілы заблякавалі Славянск блёкпастамі і барыкадамі, паведамляе РІА «Новості». Данецкія сэпаратысты перагарадзілі пад’езды да горада цяжкай тэхнікай, у тым ліку бэнзавозаміRT @sashakots: Наблюдатель украинских десантников у горы Карачун #Славянск #Украина http://t.co/V1M1JfglfA
— Українська правда (@ukrpravda_news) 2.5.2014
RT @xxxpitx: Украинские десантники на высоте перед #Славянск http://t.co/WQSXaI8ILD
— Українська правда (@ukrpravda_news) 2.5.2014
Войска ня будзе страляць у бяззбройных
Украінскі афіцэр паведаміў журналісту «Камсамольскай праўды» Аляксандру Коцу: «Армія ў горад ня пойдзе. Страляць па бяззбройных ня будзе».
Мінабароны Ўкраіны паведаміла пра дваіх забітых
Мінабароны Ўкраіны пацтвердзіла, што ў Славянску зьбітыя два верталёты Мі-24 і пашкоджаны яшчэ адзін верталёт Мі-8 Узброеных сіл, двое вайскоўцаў загінулі і яшчэ некалькі параненыя.
«Пад Славянскам Данецкай вобласьці зьбітыя два верталёта Мі-24 Узброеных сіл Украіны, якія ажыцьцяўлялі паветранае патруляваньне. Паводле папярэдняй інфармацыі, баявыя машыны зьбітыя невядомымі асобамі з выкарыстаньнем пераносных зэнітна-ракетных комплексаў. У выніку абстрэлу двое вайскоўцаў Узброеных сіл загінулі, яшчэ некалькі атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны Ўкраіны.