Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Поўнамаштабная антытэрарыстычная апэрацыя ў Славянску

Спэцапэрацыя супраць узброеных прарасейскіх баевікоў у Славянску пачалася сёньня каля 4.30. Сэпаратысты зьбілі два верталёты, ёсьць забітыя.

11:32 2.5.2014
Прарасейскія сэпаратысты на КПП у Славянску
11:30 2.5.2014
На ўезьдзе ў Славянск
11:26 2.5.2014

Баевікі хацелі захапіць цягнік


Украінскі вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук паведаміў, што сэпаратысты ў Славянску зрабілі спробу захопу пасажырскага цягніка «Масква-Марыюпаль».

"У прыватнасьці, спроба захопу была прадпрынятая падчас прыпынку цягніка ў Славянску (прыбыцьцё ў Славянск ў 8.06). Сцэнар тэрарыстаў сарвалі падразьдзяленьні антытэрору. Ахвяр і пацярпелых няма,"— паведаміў Тымчук у Фэйсбуку.
11:02 2.5.2014

«Абвэр» ня слухаецца «Стралка»


Новыя падрабязнасьці аб разборках у стане расейскіх дывэрсантаў у Славянску і Горлаўцы падае вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук.

«Паводле апэратыўных зьвестак групы «Інфармацыйны Супраціў», у ходзе перадачы паўнамоцтваў ад камандзіра групы расейскіх дывэрсантаў «Стралка», які знаходзіцца ў Славянску, расійскаму дывэрсанту «Абвэру», які знаходзіцца ў Горлаўцы, узьніклі праблемы.

«Абвэр» адмовіўся ад прыняцьця камандаваньня. У цяперашні момант гэты дывэрсант спрабуе пакінуць Горлаўку. Украінскія сілавікі прымаюць меры па яго затрыманьню,»—паведаміў Тымчук у Фэйсбуку.
10:58 2.5.2014
На дарогах зьявіўся «жывы шчыт»

«Мясцовыя жыхары перакрылі пераезд у Славянск, не даўшы праехаць украінскім дэсантнікам«,— паведамляе Аляксандар Коц з «Камсамольскай праўды».
10:51 2.5.2014

Баевікі абараняюцца бэнзавозамі

Прарасейскія сілы заблякавалі Славянск блёкпастамі і барыкадамі, паведамляе РІА «Новості». Данецкія сэпаратысты перагарадзілі пад’езды да горада цяжкай тэхнікай, у тым ліку бэнзавозамі
10:42 2.5.2014
Пазіцыя ўкраінскіх войскаў на пад'ездах да Славянску
Пазіцыя ўкраінскіх войскаў на пад'ездах да Славянску
10:37 2.5.2014

Войска ня будзе страляць у бяззбройных


Украінскі афіцэр паведаміў журналісту «Камсамольскай праўды» Аляксандру Коцу: «Армія ў горад ня пойдзе. Страляць па бяззбройных ня будзе».
10:29 2.5.2014

Мінабароны Ўкраіны паведаміла пра дваіх забітых


Мінабароны Ўкраіны пацтвердзіла, што ў Славянску зьбітыя два верталёты Мі-24 і пашкоджаны яшчэ адзін верталёт Мі-8 Узброеных сіл, двое вайскоўцаў загінулі і яшчэ некалькі параненыя.

«Пад Славянскам Данецкай вобласьці зьбітыя два верталёта Мі-24 Узброеных сіл Украіны, якія ажыцьцяўлялі паветранае патруляваньне. Паводле папярэдняй інфармацыі, баявыя машыны зьбітыя невядомымі асобамі з выкарыстаньнем пераносных зэнітна-ракетных комплексаў. У выніку абстрэлу двое вайскоўцаў Узброеных сіл загінулі, яшчэ некалькі атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны Ўкраіны.
10:20 2.5.2014

Баевікоў узялі ў палон


Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў паведаміў аб захопе сілавікамі 10 блокпастоў і узяцьці ў палон сэпаратыстаў у Славянску.

«Узятыя усе 10 блокпастоў. Захопленыя палонныя баевікі», — напісаў Авакаў на сваёй старонцы ў Facebook.
10:16 2.5.2014

Сэпаратысты хочуць зьвярнуцца да Пуціна


Баевікі ў Славянску склікаюць насельніцтва горада на плошчу для запісу відэазварота да Пуціна.

Як паведамляе Еспресо.TV, «Жыхароў Славянска заклікаюць выйсьці на цэнтральную плошчу горада, дзе знаходзяцца карэспандэнты расейскіх тэлеканалаў „для карцінкі“. Пра гэта цяпер гаворыцца ў перамовах сэпаратыстаў на іх радыёканалах.

Жыхароў зьбіраюць на плошчы для таго, каб запісаць відэазварот да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з просьбай аказаць падтрымку».
10:09 2.5.2014

Расейскі дывэрсант «Стралок» ідзе на прарыў


Украінскі вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук паведаміў, што камандзір расейскіх дывэрсантаў «Стралок» з групай падначаленых ідзе на прарыў са Славянска:

«Мясцовым сэпаратыстам паведамлена, што на ўмяшаньне Расіі асабліва разьлічваць пакуль ня варта. Штаб тэрарыстаў у Славянску расфарміроўваецца — аналягічная структура арганізуецца ў Горлаўцы. Камандаваньне перададзена дывэрсанту з пазыўнымі „Абвэр“.

Тымчук таксама паведаміў, што паводле апэратыўных дадзеных групы „Інфармацыйны Супраціў“ , у Славянску сілавікі замкнулі „кола“ вакол асноўных сіл тэрарыстаў:

Зьявілася інфармацыя аб тым , што расейскія дывэрсанты, якія зьяўляюцца „ядром“ тэрарыстычных сіл, маюць намер прабівацца скрозь атачэньне да мяжы з Расеяй. Мясцовыя сэпаратысты ў гэтым выпадку будуць вырашаць свае праблемы самастойна.

Украінскія сілавікі прымаюць меры для прадухіленьня прарыву».

Паводле інфармацыі Тымчука, тэрарысты ў Славянску рыхтуюцца таксама ажыцьцявіць правакацыю з магчымай гібельлю людзей, каб імітаваць «зьверствы» ўкраінскіх сілавікоў.

"Расейскія журналісты тэрмінова зьбіраюцца лідэрамі тэрарыстаў у раёне, пакуль яшчэ кантраляваным прарасейскімі сэпаратыстамі",— піша Тымчук.
09:59 2.5.2014

Зьбіты сэпаратыстамі верталёт у Славянску

09:58 2.5.2014

У Краматорску спыніўся транспарт

09:57 2.5.2014

Першыя ахвяры апэрацыі ў Славянску

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG