Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Поўнамаштабная антытэрарыстычная апэрацыя ў Славянску

Спэцапэрацыя супраць узброеных прарасейскіх баевікоў у Славянску пачалася сёньня каля 4.30. Сэпаратысты зьбілі два верталёты, ёсьць забітыя.

10:09 2.5.2014

Расейскі дывэрсант «Стралок» ідзе на прарыў


Украінскі вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук паведаміў, што камандзір расейскіх дывэрсантаў «Стралок» з групай падначаленых ідзе на прарыў са Славянска:

«Мясцовым сэпаратыстам паведамлена, што на ўмяшаньне Расіі асабліва разьлічваць пакуль ня варта. Штаб тэрарыстаў у Славянску расфарміроўваецца — аналягічная структура арганізуецца ў Горлаўцы. Камандаваньне перададзена дывэрсанту з пазыўнымі „Абвэр“.

Тымчук таксама паведаміў, што паводле апэратыўных дадзеных групы „Інфармацыйны Супраціў“ , у Славянску сілавікі замкнулі „кола“ вакол асноўных сіл тэрарыстаў:

Зьявілася інфармацыя аб тым , што расейскія дывэрсанты, якія зьяўляюцца „ядром“ тэрарыстычных сіл, маюць намер прабівацца скрозь атачэньне да мяжы з Расеяй. Мясцовыя сэпаратысты ў гэтым выпадку будуць вырашаць свае праблемы самастойна.

Украінскія сілавікі прымаюць меры для прадухіленьня прарыву».

Паводле інфармацыі Тымчука, тэрарысты ў Славянску рыхтуюцца таксама ажыцьцявіць правакацыю з магчымай гібельлю людзей, каб імітаваць «зьверствы» ўкраінскіх сілавікоў.

"Расейскія журналісты тэрмінова зьбіраюцца лідэрамі тэрарыстаў у раёне, пакуль яшчэ кантраляваным прарасейскімі сэпаратыстамі",— піша Тымчук.
19:57 2.5.2014
Адэса: аднавіліся сутычкі сэпаратыстаў і прыхільнікаў адзінства Ўкраіны
18:20 2.5.2014
Сама мала адзін чалавек загінуў у сутычках у Адэсе

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG