Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Поўнамаштабная антытэрарыстычная апэрацыя ў Славянску

Спэцапэрацыя супраць узброеных прарасейскіх баевікоў у Славянску пачалася сёньня каля 4.30. Сэпаратысты зьбілі два верталёты, ёсьць забітыя.

14:58 2.5.2014
Украінскія сілавікі кантралююць палову Славянска, — СБУ

Пад кантролем падразьдзяленьняў антытэрарыстычнай апэрацыі знаходзіцца палова горада Славянска. Пра гэта паведамляе прэсавая служба СБУ Ўкраіны:

«У рамках антытэрарыстычнай апэрацыі па стане на 12:00 сіламі антытэрарыстычнай апэрацыі ўзята пад кантроль дзесяць блокпастоў ў ваколіцах горада Славянска. Палова тэрыторыі горада знаходзіцца пад кантролем падразьдзяленняў антытэрарыстычнай апэрацыі».
19:57 2.5.2014
Адэса: аднавіліся сутычкі сэпаратыстаў і прыхільнікаў адзінства Ўкраіны
18:20 2.5.2014
Сама мала адзін чалавек загінуў у сутычках у Адэсе

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG