Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША: Расея — парушальніца аўтарскіх правоў, Беларусь — пад наглядам


Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША апублікавала даклад пра стан абароны аўтарскіх правоў і патэнтаў у сьвеце.

У чорны сьпіс краінаў, якія больш за іншыя парушаюць аўтарскія правы, увайшлі: Альжыр, Аргентына, Чылі, Кітай, Індыя, Інданэзія, Пакістан, Расея, Тайлянд і Вэнэсуэла.

У гэтак званым Кантрольным сьпісе — 27 краінаў сьвету, у тым ліку і Беларусь.

У дакладзе напісана: «Беларусь у 2014 годзе застаецца ў Кантрольным сьпісе. Нягледзячы на нядаўнія намаганьні па актывізацыі барацьбы супраць парушэньня правоў на інтэлектуальную ўласнасьць, у тым ліку ўдасканаленьне мэтадаў зьбіраньня і захоўваньня доказаў, парушэньні, зьвязаныя з інтэрнэтам, пірацтвам і кантрафактнай прадукцыяй, па-ранейшаму шырока распаўсюджаныя.

Беларусь дагэтуль не зьмяніла свае Крымінальны, Адміністрацыйны і працэсуальныя кодэксы, а таксама працэдуры. За пірацтва ў інтэрнэце дагэтуль не было пададзена ніводнага пазову і ня вынесена крымінальнага пакараньня. (...)

Злучаныя Штаты высока ацэньваюць захады Беларусі ў справе абароны правоў інтэлектуальнай уласнасьці і спадзяюцца на супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў гэтых ды іншых пытаньнях».

Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША — урадавае агенцтва (міністэрства), якое займаецца распрацоўкай гандлёвага заканадаўства, складаньнем двухбаковых і шматбаковых дамоваў, каардынацыяй зьнешнегандлёвай палітыкі. Гэта частка выканаўчага офіса прэзыдэнта ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG