Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладыя хрысьціянскія дэмакраты правялі акцыю салідарнасьці з Максімам Вінярскім


У менскім мэтро, на тумбах аб’яваў у грамадзкіх месцах у Менску актывісты МХД расклеілі ўлёткі з партрэтам зьняволенага грамадзкага актывіста Максіма Вінярскага і надпісамі па-беларуску і па-ангельску: «Свабоду Максіму Вінярскаму!»

Пра гэта паведамляе сайт Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Максіма Вінярскага затрымалі 22 красавіка. Яго арыштавалі на 12 сутак. У вязьніцы Вінярскі абвясьціў галадоўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG