Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка закрывае продаж квіткоў ва Ўкраіну


Belarus - Merry pictures, transport connection Crimea-Belarus. 3 April 2014
Belarus - Merry pictures, transport connection Crimea-Belarus. 3 April 2014
«З даты адпраўленьня 26.05–27.05 да адмысловага загаду закрываецца продаж (квіткоў) на цягнікі і бесьперасадачныя вагоны, якія курсуюць у наўпроставым, зваротным і транзытным напрамку з Украінай».

Такое паведамленьне зьявілася на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

«Кожны год мяняецца расклад. Сёлета ён будзе мяняецца 1 чэрвеня. Звычайна заўсёды спыняецца продаж, пакуль усе дадзеныя не ўвядуць у сыстэму. Як узгодняць расклад, пойдзе продаж. Цягнікі ніхто не скасоўваў», — заявіла Радыё Свабода дзяжурная Беларускай чыгункі.

Пры гэтым і дзяжурная, і супрацоўніца апэратыўнай службы БЧ, якая слова ў слова паўтарыла інфармацыю пра тое, што продаж квіткоў спынілі часова — да новага раскладу, у адзін голас заявілі, што не адказваюць за паведамленьні, якія зьяўляюцца на афіцыйным сайце чыгункі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG