Сярод тэмаў:
Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі ў сувязі зь яе дзеяньнямі на ўсходзе Ўкраіны. У сьпіс трапілі сем асобаў з вышэйшага расейскага кіраўніцтва, а таксама 17 кампаніяй, зьвязаных, як мяркуецца, з прэзыдэнтам Пуціным. Таксама будзе абмежаваны экспарт у Расею амэрыканскіх тэхналёгіяў. Як у Кіеве камэнтуюць новыя санкцыі і чаму прабуксоўвае антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Ўкраіны? Пра гэта — гутарка зь беларускай журналісткай у Кіеве Аленай Ліцьвінавай.
У судзе Савецкага раёну Менску 28 красавіка судзілі восем ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», якія былі затрыманыя 26 красавіка пасьля завяршэньня мітынгу. Асуджаныя атрымалі па 15-20 сутак турмы
Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Раман Худзякоў накіраваў генэральнаму пракурору Юрыю Чайку зварот, у якім патрабуе забараніць выступы ў Расеі беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі»
Адвакатка Вольга Безбародкіна заявіла, што стан Максіма Вінярскага, які трымае сухую галадоўку ад 22 красавіка ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, — вельмі дрэнны
Зянон Пазьняк будзе па-ранейшаму кіраваць Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыяй — БНФ і Беларускім Народным Фронтам «Адраджэньне». За яго кандыдатуру прагаласавалі ўдзельнікі дзесятага партыйнага зьезду і дванаццатага форуму «Адраджэньня»
Апытаньне ў Гомелі: «Як вы ставіцеся да ўвядзеньня новых санкцыяў Захаду супраць Расеі?»
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.