Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць удзельнікаў Чарнобыльскага Шляху
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:22 0:00

Судзяць удзельнікаў Чарнобыльскага Шляху

Суды над удзельнікамі «Чарнобыльскага шляху»

абноўлена

У судзе Савецкага раёну Менску адбыліся працэсы над 8 удзельнікамі «Чарнобыльскага шляху» і Аляксандрам Францкевічам.

22:17 28.4.2014
Як судзілі Юрыя Рубцова
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:46 0:00
Наўпроставы лінк
20:02 28.4.2014
Рубцова арыштавалі на 25 сутак.

Ён заявіў, што абвяшчае галадоўку.

Рубцову таксама пагражае крымінальная справа за зьнявагу судзьдзі.
Юрыя Рубцова выводзяць з будынка суду
Юрыя Рубцова выводзяць з будынка суду
19:42 28.4.2014
На працэсе Рубцова сьведкай выступіла рэжысэрка і грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык. Яна бачыла, як Рубцова затрымлівалі на Валгаградзкай вуліцы.

Паводле міліцэйскага пратаколу яго затрымалі на вуліцы Сурганава ля рэстарацыі «Макдональдз».

Адвакат прывёз відэа з камэраў назіраньня «Макдональдса», зь якога вынікае, што нікога там не затрымлівалі.

Аднак судьдзя адмовіўся праглядаць відэа і дадаваць яго да матэрыялаў справы.

Міліцыянты кажуць, што Рубцова затрымлівалі бяз майкі, на якой напісана «Арыштуйце мяне — я супраць Лукашэнкі».

Судзьдзя цікавіўся ў Мікалайчык, ці была на Рубцову майка.

Мікалайчык засьведчыла ў судзе, што як толькі Рубцоў, Колас і Смоўж выйшлі з тралейбусу, на іх накінуліся людзі ў цывільным. Усіх траіх пасадзілі ў варанок, які перасьледваў тралейбус.
18:34 28.4.2014
Пачаўся працэс над Рубцовым. Як той настойваў, у судовай залі. Але судзьдзя Кірыл Палулех нікога на паседжаньне не пусьціў. Фактычна разгляд справы адбываецца ў закрытым рэжыме.
18:13 28.4.2014
Аляксандра Францкевіча арыштавалі на 25 сутак. 15 сутак яму далі за непадпарадкаваньне міліцыі і 10 — за нецэнзурную лаянку.

Супраць Францкевіча сьведчыў супрацоўнік спэцназу міліцыі Андрэй Кампаніец.

Кампаніец заявіў у судзе, што Францкевіч прыцягнуў увагу міліцыі — «стаяў, азіраўся, у яго бегалі вочы». Міліцыянты вырашылі праверыць дакумэнты, але Францкевіч ім у гэтым адмовіў.

Паводле Кампанійца, Францкевіч пагражаў міліцыянтам звальненьнем з МУС і «станавіўся ў баявую стойку».

У сваю чаргу, Францкевіч абверг паказаньні Кампанійца. Ён паведаміў, што 25 красавіка выйшаў з працы і накіроўваўся дамоў. У гэты момант яго затрымалі чацьвёра ў цывільным.

Францкевіч зьвязвае свой арышт зь візытам у Менск прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, а таксама з маючым адбыцца Чэмпіянатам сьвету па хакеі.
17:00 28.4.2014
Залю, каб судзіць Рубцова, не знайшлі.

Аднак ён не пагадзіўся, каб ягоную справу разглядалі ў кабінэце судзьдзі Палулеха.

Рубцоў кажа, што хоча, каб на судзе прысутнічалі ўсе ахвотныя.

Судзьдзя загадаў складаць на Рубцова пратакол за непавагу да судзьдзі.
16:57 28.4.2014
Леанід Смоўж арыштаваны на 20 сутак.

Калі ён праходзіў па калідору, сказаў: «За што?! Ганьба гэтаму суду!»
16:55 28.4.2014
Судзьдзя Кірыл Палулех пачаў судзіць Юрыя Рубцова.

Рубцова прывялі на суд без кашулі, у адных штанах.

Рубцоў адмовіўся, каб ягоную справу разглядалі ў кабінэце судзьдзі, бо працэс адкрыты.

Судзьдзя спыніў разгляд справы. Шукаюць залю.
16:35 28.4.2014
Аляксандар Стукін арыштаваны на 20 сутак.
16:32 28.4.2014
Мікалай Колас арыштаваны на 15 сутак.
15:33 28.4.2014
Валер Тамілін асуджаны 20 сутак арышту. Судзьдзя Марына Фёдарава.
14:57 28.4.2014
Прадпрымальнік Мікола Колас з Дзяржынскага раёну заявіў у судзе, што пратакол на яго складалі пад катаваньнем, што яму не далі магчымасьці пазваніць дамоў, каб паведаміць, што ён затрыманы.

Колас запатрабаваў адваката.

Коласа судзіць Кірыл Палулех.
14:53 28.4.2014
Былога актывіста «Маладога фронту» Дзяніса Карнова арыштавалі на 20 сутак. Яго таксама абвінавацілі ў хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі. Ён кажа, што яго затрымалі на вуліцы Багдановіча, дзе ён апынуўся выпадкова.
14:42 28.4.2014
Як паведаміў Леанід Смоўж, міліцыянты зьнялі з Юрыя Рубцова майку адразу пасьля затрыманьня і ўсю ноч трымалі яго без майкі ў холадзе ў камэры.
14:33 28.4.2014
Уладзімер Новікаў, грамадзянін Расеі, асуджаны на 15 сутак арышту за непадпарадкаваньне міліцыі і хуліганства.
14:28 28.4.2014
Частку затрыманых судзіць судзьдзя Кірыл Полулех.
14:27 28.4.2014
У суд прывезьлі Юрыя Рубцова аголенага па пояс. Зь яго зьнялі майку і ён выйшаў з міліцэйскай машыны ў адных нагавіцах. Таксама ў суд дастаўленыя Аляксандар Францкевіч і яшчэ адзін удзельнік шэсьця.
13:41 28.4.2014
У судзе абвешчаны перапынак, прысутным сказалі пакінуць памяшканьне. Францкевіча і Рубцова пакуль у суд не прывезьлі.
13:40 28.4.2014
Сьведка Вольга Мікалайчык кажа, што яна ехала ў тралейбусе з Рубцовым і Коласам. Зь імі селі ў тралейбус шасьцёра «брытагаловых», якія накінуліся і жорстка пагрузілі Рубцова і Коласа ў міліцэйскі аўтамабіль.
13:30 28.4.2014
Судзьдзя Фёдарава разглядае адміністратыўныя пратаколы (артыкул 17.1 — дробнае хуліганства і 23.34 — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) на Дзяніса Карнова. Супрацоўнікі міліцыі кажуць, што Карноў лаяўся, упіраўся і не хацеў ісьці ў міліцэйскі аўтамабіль. Справу Леаніда Смаўжа разглядае судзьдзя Лаўкова. У судзе і сябра Леаніда Смаўжа — Мікалай Колас. Пры затрыманьні яго зьбівалі ў мікрааўтобусе. Скардзіцца, што анямела рука, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG