Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў падпісаў закон аб акупаваных тэрыторыях


Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў сёньня падпісаў закон Украіны № 1207-VII «Аб забесьпячэньні правоў і свабодаў грамадзянаў і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Ўкраіны».

Пра гэта паведамляе PБК-Украіна.

Згодна з законам часова акупаваная тэрыторыя ёсьць неад’емнай часткай тэрыторыі Ўкраіны, на якую распаўсюджваецца дзеяньне Канстытуцыі і законаў Украіны.

Закон вызначае, што часова акупаванай тэрыторыяй Ўкраіны зьяўляюцца:

— тэрыторыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля;

— унутраныя воды і тэрытарыяльнае мора Ўкраіны, яго дно і нетры, на якіх Украіна ажыцьцяўляе сувэрэнітэт, кантынэнтальны шэльф і выключная эканамічная зона, дзе Ўкраіна ў адпаведнасьці са сваім заканадаўствам карыстаецца фіскальнымі, санітарнымі, іміграцыйнымі і мытнымі правамі;

— падводная прастора ў межах тэрытарыяльнага мора;

— паветраная прастора, разьмешчаная над названай тэрыторыяй.

Пры правядзеньні выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, народных дэпутатаў Украіны, усеўкраінскага рэфэрэндуму галасаваньне грамадзян Украіны на часова акупаванай тэрыторыі не арганізуецца і не праводзіцца.

Дакумэнтам вызначана таксама, што прымусовае залічэньне грамадзян Украіны да грамадзян іншай дзяржавы не прызнаецца.

Акрамя таго, закон прадугледжвае, што ў сувязі зь немагчымасьцю ажыцьцяўляць правасудзьдзе судамі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і г. Севастопаля правасудзьдзе ў дачыненьні да спраў гэтай тэрыторыі будзе ажыцьцяўляцца адпаведнымі судамі Кіева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG