Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 красавіка: Алесь Разанаў у Вільні, Дзень памяці ахвяраў Галакосту


Алесь Разанаў
Алесь Разанаў

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Чакаецца, што сёньня ЗША і Эзразьвяз абвесьцяць пра ўвядзеньне новых санкцыяў супраць Расеі ў адказ на яе дзеяньні ва Ўкраіне.

Вільня – літаратурны вечар, прысьвечаны выхаду зборніка Алеся Разанава ў літоўскіх перакладах Альмы Лапінскене, а таксама п’есы «Клеменс» літоўскага драматурга Казіса Саі ў перастварэньні на беларускую. З удзелам аўтараў і перакладчыкаў. Клюб пісьменьнікаў Літвы, К.Sirvydo 6. Пачатак а 18-ай.

Нью-Ёрк – будуць абвешчаныя ляўрэаты Пулітцэраўскай прэміі.

28 красавіка – Дзень памяці ахвяраў Галакосту.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1918 – Народны Сакратарыят Беларусі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай i абавязковай у БНР i прыняў пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту.

1954 – БССР уступіла ў Сусьветную арганізацыю працы.

1996 – у Менску пачалася драматычная галадоўка кіраўнікоў БНФ Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка. Дзень перад тым яны былі інтэрнаваныя ў менскім СІЗО на вуліцы Валадарскага за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху. Зьняволеньне Хадыкі і Сіўчыка цягнулася каля месяца.

У гэты дзень нарадзіліся:

1859 – Кіпрыян Кандратовіч, расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР.

1924 – Данатас Банёніс, літоўскі актор.

1953 – Валянціна Аксак, беларуская паэтка.

1956 – Антаніна Хатэнка, беларуская паэтка.

У гэты дзень памерлі:

1864 – Міхал Аскерка, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-1864.

1900 – Францішак Багушэвіч, паэт, празаік, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Бедна ж мая хатка расьселася з краю,
Меж пяскоў, каменьняў, ля самага гаю,
Ля самага бору, на беражку лесу;
Ніхто тут ня трафе, хоць бы з інтарэсу.
Як няма гарэлкі, няма куска хлеба,
Дык які ж інтэрас, каму сюды трэба?
Да хоць няма хлеба, жабраваць ня буду,
Пражыву як-кольвек ад працы, ад труду!

Францішак Багушэвіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG