Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарысты ў Славянску захапілі аўтобус зь місіяй АБСЭ


У цяперашні час працягваюцца перамовы з прадстаўнікамі прарасейскіх сілаў, піерадае REUTERS.

Як паведамілі УНІАН ва Ўпраўленьні па сувязях з грамадзкасьцю МУС Украіны, закладнікі знаходзяцца ў памяшканьні мясцовага УСБУ.

У цяперашні час працягваюцца перамовы з прадстаўнікамі прарасейскіх сілаў. Яны адмовіліся вызваляць закладнікаў, матывуючы гэта неабходнасьцю іх зносін з кампэтэнтнымі органамі Расейскай Фэдэрацыі, праінфармавалі ў МУС.

Сёньня ў 11.40 на ўезьдзе ў горад Славянск з боку Краматорска невядомыя спынілі аўтобус з 13-ю пасажырамі. Сярод іх былі 7 прадстаўнікоў АБСЭ, 5 прадстаўнікоў Узброеных сіл Украіны і кіроўца транспартнага сродку.

Як паведамляў УНІАН, раней МЗС паведамляла, што сёньня ў Данецкай вобласьці зьнікла сувязь з чальцамі місіі АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG