Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін едзе ў Менск


Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Пуцін і Лукашэнка 29 красавіка правядуць перамовы ў Менску, абмяркуюць сытуацыю ва Ўкраіне

Кіраўнікі Расеі і Беларусі Ўладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка 29 красавіка ў Менску абмяркуюць сытуацыю ва Ўкраіне. Пра гэта заявіў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.

Пуцін прыедзе ў сталіцу Беларусі для ўдзелу ў чарговым пасяджэньні Вышэйшага эўразійскага эканамічнага савету. Двухбаковыя перамовы з Лукашэнкам у яго заплянаваныя пасьля гэтага мерапрыемства.

«Чакаецца, што Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць ключавыя зьнешнепалітычныя тэмы, у тым ліку сытуацыю ва Ўкраіне, сумесную працу па далейшым умацаваньні СНД», — заявіў Ушакоў, якога цытуе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG