Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Зьміцер Дашкевіч


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Некалькі хвілін таму затрыманы грамадзкі актывіст, былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч, піша «Наша Ніва».

Яго спынілі проста перад пад'ездам дому, дзе ён жыве, паведаміла НН яго жонка Наста Дашкевіч.

Спынілі, праверылі рэчы. Зьміцер пасьпеў паведаміць пра гэта жонцы, выказаўшы меркаваньне, што, верагодна, атрымае адміністрацыйны арышт.

Беларусь рыхтуецца да чэмпіянату сьвету па хакеі, перад гэтым на суткі былі асуджаныя чатыры актывісты «Альтэрнатывы».

Магчыма, прэвэнтыўнае затрыманьне зьвязана з Чарнобыльскім шляхам, што мае адбыцца ў суботу. Але Наста Дашкевіч зазначае, што Зьміцер не зьбіраўся браць удзел у ЧШ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG