Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхнік: Пасіўнасьць Захаду адносна Ўкраіны нагадвае Мюнхэнскую дамову 1938 году


Адам Міхнік
Адам Міхнік
Галоўны рэдактар «Gazety Wyborczej» Адам Міхнік лічыць, што цяперашняя палітыка Захаду, накіраваная на стрымліваньне Ўкраіны ў канфлікце з Расеяй, зьяўляецца моцна памылковай і можа прывесьці толькі да павелічэньня агрэсіўнасьці Крамля.

Прапануем вам пераклад апублікаванага на днях артыкулу Адама Міхніка на гэтую тэму:

Вочы сьвету сёньня скіраваныя на Ўкраіну і Расею. Гэтыя краіны рухаюцца ў процілеглых кірунках — Украіна абрала шлях у бок Эўразьвязу, дэмакратыі, правоў чалавека і рынкавай эканомікі ў справядлівай дзяржаве зь вяршэнствам закону. Крэмль Пуціна штурхае Расею ў бок адбудовы агрэсіўнай імпэрыі, дзе дэмакратыя зьяўляецца пацёмкінскай вёскай і дзе кіраваць павінны гвалт і хлусьня. Менавіта таму Пуцін хоча зьнішчыць ўкраінскую дзяржаву і дэмакратыю — каб мець магчымасьць кіраваць Украінай як складнікам постсавецкай імпэрыі. Таму ён імкнецца дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне і сарваць прэзыдэнцкія выбары ў траўні. Украінскія ўлады з зайздросным спакоем рэагуюць на правакацыі пуцінскіх спэцслужбаў. Гэтая стратэгія негвалтоўнага супраціву выклікае пашану.

Але яна таксама выклікае непакой. Здаровы сэнс і памяркоўнасьць Кіева ўспрымаюцца Крамлём як бездапаможнасьць і дазвол на пуцінскую агрэсію. Падобным чынам успрымаюцца разважлівыя і асьцярожныя рэакцыі Эўразьвязу. Там, у Брусэлі, перамагло меркаваньне, што сёньня няма нічога горшага, чым халодная вайна.

Але ёсьць нешта горшае — гарачая вайна. Палітыка Пуціна зьяўляецца опіюмам для расейцаў, які мае іх задурыць і прымусіць да паслухмянасьці. На шчасьце, ёсьць шмат і такіх у гэтай краіне, якія ня будуць адчувальнымі да гэтага наркотыку.

Калі Нэвіл Чэмбэрлен у 1938 годзе вярнуўся зь Мюнхэну з пасланьнем для брытанцаў: «Я прынёс вам мір на доўі час» — ён пачуў ад Чэрчыля: «У нас быў выбар паміж вайной і ганьбай; мы выбралі другое, але будзем мець першае».

Гэты разумны брытанскі кансэрватар ведаў, да чаго прывядзе палітыка саступак Гітлеру. Мы памятаем пра гэта. Палякі і іншыя народы нашага рэгіёну ня хочуць жыць зноў у цені партрэтаў правадара, нават калі замест партрэтаў Сталіна ці Брэжнева гэта будуць партрэты падпалкоўніка КДБ.

Сёньня вырашаецца лёс нашай часткі сьвету. Патураньне Пуціну не запыніць яго толькі на Крыме — цяпер мы маем вядомыя падзеі ў Данецкай і Луганскай абласьцях, потым будуць і іншыя краіны. Гэта вельмі небясьпечна — ня толькі для нас, але і для Расеі і расейцаў. Гэта спроба павярнуць кола гісторыі на некалькі стагоддзяў назад.

Пасіўнасьць Захаду будзе азначаць перамогу духу Мюнхэну 1938 году і Ялты 1945 году. Сёньня Пуцін і яго каманда павінны зразумець, што агрэсія супраць Украіны акажацца для іх больш дарагой, чым адмова ад яе. Захад пасіўна назіраў, як душылі Вугоршчыну ў 1956 годзе і Чэхаславаччыну ў 1968 годзе. Ён пакінуў сваю пасіўнасьць пасьля савецкага нападу на Аўганістан. Тады Брэжнева спынілі, а ягоная дактрына апынулася на звалцы гісторыі.

Там якраз і месца для дактрыны і палітыкі Пуціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG