Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня бачыць парушэньняў у павелічэньні кантынгенту НАТО


У прэсавага сакратара МЗС Беларусі сёньня пацікавіліся стаўленьнем Беларусі да таго, што салдаты Злучаных Штатаў Амэрыкі будуць прымаць удзел у вайсковых вучэньнях на тэрыторыі Польшчы, і што дадатковыя вайскоўцы НАТО зьявяцца на тэрыторыі краін Балтыі.


Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык адказаў:

«Безумоўна, мы ў курсе спраў пра заявы палітычнага і вайсковага кіраўніцтва заходніх краінаў адносна вайсковай актыўнасьці ля нашай дзяржаўнай мяжы. Калі гэта тычыцца ці то павелічэньня колькасьці вайсковых кантынгентаў, ці то правядзеньня сумесных вучэньняў.

Як вядома, у шэрагу выпадкаў такія заявы не знаходзяць падтрымкі нават сярод саюзьнікаў і не рэалізуюцца на практыцы. А некаторыя з тых, што рэалізаваліся, маюць хутчэй сымбалічнае значэньне. Беларусь ужо дастаткова выразна абазначыла сваю пазыцыю на гэты конт і зрабіла практычныя адказныя меры ў сувязі з нарошчваньнем авіяцыйнага кантынгенту НАТО.

У дадзеным канкрэтным выпадку мы ня бачым парушэньня міжнародных абавязкаў — як шматбаковых, так і двухбаковых, у тым ліку дамоўленасьці аб дадатковых мерах даверу і бясьпекі, якія заключаныя з нашымі суседзямі. Мы працягнем ацэньваць сытуацыю на прадмет адпаведнасьці дзеяньняў паблізу нашай мяжы ўзгаданым дамоўленасьцям».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG