Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі ў Славянску ўтрымліваюць 10 закладнікаў


Сэпаратысты ў Славянску хочуць абмяняць амэрыканскага журналіста на свайго арыштаванага лідэра.

Сэпаратысты са Славянску хочуць абмяняць захопленага імі ў закладнікі амэрыканскага журналіста Саймана Астроўскага на так званага «народнага губэрнатара Данецку» Паўла Губарава.

Амэрыканскі журналіст Сайман Астроўскі ўтрымлівацца сэпаратыстамі ў Славянску да «поўнай праверкі» яго дакумэнтаў і яго самога «на прадмет супрацоўніцтва з „Правым сэктарам“», — заявіў самаабвешчаны «народны мэр» Славянску Вячаслаў Панамароў, якога цытуе РИА «Новости».

Паводле ягоных слоў, пасьля праверкі журналіста ці адпусьцяць, ці абмяняюць на кагосьці з арыштаваных пратэстоўцаў — напрыклад, Паўла Губарава. Панамароў удакладніў, што ўсяго ў тэрарыстаў дзесяць закладнікаў, у тым ліку кіеўская журналістка Ірма Крат і дэпутат мясцовага гарсавету Вадзім Суханос.

«Мы падазраем у Сайману Астроўскім інфарматара „Правага сэктару“», — сказаў Панамароў. Паводле ягоных слоў, апалчэнцам здалося падазроным тое, што ў Астроўскага ёсьць амэрыканскі і ізраільскі пашпарты, а таксама — выдатнае веданьне ім расейскай мовы і «правакацыйныя» пытаньні, якія ён задаваў мясцовым жыхарам, апалчэнцам і баевікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG