Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наркаман на аўтобусе прарваўся празь беларуска-літоўскую мяжу


Літоўскія памежнікі затрымалі жыхара Горадні, які, знаходзячыся ў неадэкватным стане, на мікрааўтобусе прарваўся праз беларуска-літоўскую мяжу.

«Каля пункта пропуску"Прывалка" на беларуска-літоўскай мяжы мужчына, які кіраваў мікрааўтобусам, адмовіўся паказаць вартавому дакумэнты, пасьля чаго на вялікай хуткасьці зьбіў шлагбаўм і ўварваўся ў пункт пропуску», — паведаміў Інтэрфаксу прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка.

«Службы пасьпелі даць каманду „Бар’ер“ і разгарнуць сродкі прымусовага спыненьня. Праехаўшы праз іх, кіроўца на прабітых колах прарваўся празь мяжу і выехаў на літоўскую тэрыторыю. Літоўскія памежнікі былі ўжо папярэджаныя пра здарэньне. Парушальнік аказаў супраціў, але быў затрыманы», — апісаў падзею Цішчанка.

«Пасьля затрыманьня мужчына быў перададзены беларускім памежнікам. Гэта жыхар Горадні 1988 года нараджэньня. Разам зь ім у мікрааўтобусе знаходзілася пасажырка без дакумэнтаў 1989 года нараджэньня», — кажа Цішчанка.

«Мужчына ў момант парушэньня знаходзіўся ў неадэкватным стане, хутчэй за ўсё, у наркатычным ап’яненьні (...) У цяперашні час ён знаходзіцца ў наркадыспансэры», — дадаў прадстаўнік памежнага камітэту.

Апошняе гучнае здарэньне такога кшталту адбылося ў студзені 2013-га.

Грамадзянін Расеі, жыхар нямецкага горада Нойбург Валеры Шэфэр незаконна заехаў на BMW на тэрыторыю Беларусі з Польшчы, пазносіўшы ў пункце пропуску некалькі шлагбаўмаў. Як патлумачыў пазьней Шэфэр ў судзе, прычынай такога ўчынку сталі праблемы ў асабістым жыцьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG